ПАСЯЎНАЯ – ГЭТА ЗАЎСЁДЫ НЯЛЁГКА

15 мая 2012 6:00

ПАСЯЎНАЯ ЗАЎСЁДЫ НЯЛЁГКАЯ. АЛЕ ПЕРСПЕКТЫВЫ АПТЫМІСТЫЧНЫЯ.

Умовы надвор’я ў гэтым годзе ранняй сяўбе не спрыялі, але ўсё ж правесці яе своечасова — так, каб пасля можна было разлічваць на добры ўраджай, — магчыма. Хоць, канечне, і цяжка, асабліва калі праблема пераўвільготненых палёў ускладняецца недахопам тэхнікі і людзей.

— Сяўба ніколі лёгкай не была, гэта практыка паказвае, — лічыць дырэктар ААТ “Абольцы” Мікалай Працэўнікаў. — Каб паспець правесці ўсе мерапрыемствы ў аптымальныя тэрміны і з належнай якасцю, намаганні трэба прыкласці вялікія, працаваць даводзіцца напружана, з поўнай самааддачай.

Пры цяперашнім узроўні матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасці і забяспечанасці кадрамі ў “Абольцах” так і працуюць — на ўсю моц, наколькі дазваляюць чалавечыя сілы. Працоўны дзень — ад світання да змяркання, культыватар КЧ-7 на палях нават кругласутачна.

— Іншую тэхніку на кругласутачны рэжым перавесці не можам, таму што няма каго на яе пасадзіць, а культыватар працуе. З перадпасяўной апрацоўкай глебы ў нас цяжкасці, бо акрамя гэтага КЧ-7 ёсць яшчэ толькі рэанімаваны з металалому АКШ — і больш нічога. А калі б і яшчэ штосьці мелі, то ўжо не было б за што прычапіць: трактароў не хапае. І, канечне, ні для каго не сакрэт, што тэхніка далёкая ад дасканаласці. Ламаецца культыватар, у МТЗ-3022 самая вялікая праблема — гума на задніх колах: усе нарматывы эксплуатацыі выконваем, а яна зношваецца, корд адслойваецца — і выкладвай тады 17 мільёнаў за адну пакрышку…

Але гэтыя словы кіраўніка не трэба расцэньваць як скаргу на жыццё: гэта проста канстатацыя фактаў, непрадузятае апісанне таго становішча, у якім даводзіцца выконваць пастаўленыя часам, самой прыродай, і даведзеныя “зверху”, кіраўніцтвам, задачы. За апошнія месяцы ў жыцці прадпрыемства былі і пазітыўныя змены: з’явіліся новыя людзі (галоўны інжынер, прараб, механізатар), набытая новая тэхніка (трактар, бензавоз, апырсквальнік “Раса”). З пераводам жывёлы на пашавае ўтрыманне пачаліся падрыхтоўка памяшканняў да будучага зімняга сезона і будаўніцтва аднаго новага (плёначнік).

— Вельмі дапамагла нам сёлета “Раса”. Спачатку рашалі, што купіць: ці яе за 308 мільёнаў, ці 3 трактары за 435 (у агульнай суме). І вырашылі, што будзе больш разумна ўзяць апырсквальнік — тады і падкормку ўдасца правесці аператыўна, і трактары будуць вызваленыя, задзейнічаныя на іншых участках работы, у прыватнасці, на пашы, дзе яны прыводзяць у дзеянне даільныя ўстаноўкі. Са сваім японскім рухавіком апырсквальнік спажывае 200 грамаў саляркі на гектар. У выніку, поўнасцю правёўшы падкормку, мы патрацілі толькі 180 літраў. Колькі б давялося спаліць на трактарах з РДУ, страшна падумаць. І ад верталёта адмовіліся. За яго выклалі б сёлета 160 мільёнаў, а на наступны год — зноў выкладвай. А так цяпер мы гэтую праблему назаўсёды знялі, сёлета з падкормкай нават “Зорнаму-Агра” і “Каралькам” дапамаглі. Будзем на бліжэйшы час глядзець, шукаць сродкі, каб да восені ўкамплектаваць “Расу” яшчэ раскідвальнікам цвёрдых удабрэнняў.

Праблем у прадпрыемстве яшчэ нямала, але паступовае іх рашэнне дазваляе глядзець у будучыню з надзеяй і ўпэўненасцю. Галоўнае — ясна бачыць актуальныя задачы і шляхі іх рашэння. Калі кіраўніцтва гэта разумее і можа данесці да ўсіх работнікаў, то раней ці пазней усё пойдзе на лад. Мікалай Іванавіч нават робіць канкрэтны прагноз:

— Прааналізаваўшы нашы магчымасці і тэндэнцыі развіцця з эканамічнага пункту гледжання, можна сказаць, калі пасяўная пройдзе на “ўра”, — праз 2 гады. У 2013-м мы ўжо будзем мець больш-менш нармальную сітуацыю ў параўнанні з цяперашняй, а ў 2014-м увогуле ў нас будзе ўсё неабходнае.

Усё неабходнае — гэта, канечне, у першую чаргу тэхніка, матэрыяльная база. А як вынік — лепшыя ўмовы працы і магчымасці больш высокіх заробкаў, павышэнне прэстыжу, прывабнасці прадпрыемства для цяперашніх і будучых новых работнікаў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене