ШЧЫРУЕ І Ў ПОЛІ, І ДОМА

24 июня 2012 6:00

Трэці год у ААТ “Жукнева” працуе малады механізатар Андрэй Ігнаткевіч.

Сёлета ён стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на вясенняй сяўбе. На трактары “Беларус-3022″ Андрэй засеяў амаль паўтысячы гектараў яравых зерневых культур. За руплівую і старанную працу хлопец атрымаў ганаровую грамату ад раённага камітэта грамадскага аб’яднання  “БРСМ” і памятны падарунак ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

У сельскую гаспадарку Андрэй прыйшоў не адразу. Змяніў не адно месца працы, пакуль не знайшоў сябе менавіта тут, на зямлі. На выбар вясковай прафесіі паўплывала, мабыць, тое, што сам родам з вёскі, маленства прайшло ў Мяшкове. Скончыўшы курсы пры райаграсэрвісе ў Талачыне, атрымаў правы на кіраванне тэхнікай.

Каб было весялей, хлопец устанавіў у кабіну свайго трактара сучасную CD-магнітолу, бо музыка, добры настрой не апошняе ў працы. Для поўнага задавальнення, бадай, не хапае толькі кандыцыянера. Зараз перадавы механізатар заняты на адвозцы кармоў. Пасля працы спяшаецца да дарагіх яму жонкі і сыноў. Старэйшаму, Івану, хутка споўніцца шэсць, у гэтым годзе ён пойдзе ў школу, малодшаму, Глебу, — годзік. Маладая сям’я жыве ў выдзеленым ім сельгаспрадпрыемствам новым доме. Руплівасць і дбайнасць Андрэя бачныя і тут. Асабліва кідаецца ў вочы прыгожы, пафарбаваны ў барвовы колер, плот. Ёсць свой агарод, гаспадарка, якімі займаецца ў вольны час. Прызнаецца, што не супраць бы пасядзець і ў “Аднакласніках”, ды на Інтэрнэт вольнага часу пры напружаным графіку працы земляроба, на жаль, не хапае.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене