ЯЎГЕН ДАРАФЕЕЎ. ВЕРШЫ.

27 июля 2012 13:23

Сялянскі конь

І самавіта, і ўзнёсла
Пяем мы оды трактарам,
І зрэдку бачым мы на вёсках
Сялянскіх коней па дварах.
Сучасны дзень, і ўсе мы згодны:
Сто конскіх сіл, канешне, лепш.
Яшчэ арэ конь агароды,
Ды агародаў тых ўсё менш.
Працуем у горадзе ўвішна,
Бо суджаны нам лёс такі,
І ўсё-такі ўспомніць усім не лішне,
Як здабывалі хлеб бацькі.
Яны зямлю любілі свята
І продкаў розумам жылі,
І конь цягнуў свой плуг упарта,
І сонца ззяла на раллі.
Не марыў селянін аб славе,
Ён жыта сеяў з году ў год.
Але не мелі б мы дзяржавы,
Каб коней не бярог народ!
Я не забыў за даўнім часам,
Як ў мае школьныя гады
Зялёным летам у калгасе
Рабіў са мной канёк гняды.
Ды, цягавіты і ласкавы,
Адпрацаваў конь на зямлі.
Яму ж бы помнік з бронзы ставіць,
Яго ж — на бойню павялі…

Зязюля

…А зязюля зноў кукуе
Ў светлым лесе, у цёмным вецці.
Колькі, шэрая, адлічыш
Мне гадоў пражыць на свеце?
Я з табою разлічуся,
Не дарма цябе пытаю,
Грошы маю я ў кішэні,
Хоць не шмат, а ўсё-ткі маю.
Шмат гадоў мне, ды і сёння,
Як у юнацтве, вабяць сцежкі,
Не скупіся, варажбітка,
Накукуй яшчэ хоць трошкі!
Што прайшло, лічыць не трэба,
Бо, ты ж ведаеш сама,
На душы яшчэ не восень,
А тым болей — не зіма!

Самадзейныя паэты

Не шануюць іх газеты,
Іх са сцэны не чытаюць,
Самадзейныя паэты
Усё ж на гэта не зважаюць.
Усё, што сэрцам перажыта,
Прарываецца на волю,
І радкі лажацца ў сшытак —
Каласы ў жытнім полі.
Ім ісці сваёю сцежкай,
Бачыць сонца небакрай,
І з пагардлівай усмешкай
Ты іх вершы не чытай.
Хай у іх майстэрства мала,
Ды хачу сяброў вітаць.
Не за грошы, не за славу
Ёсць патрэба ім пісаць.
Памаўчаў бы часам лепей
Той, хто ў славе, ды без крыл…
Самадзейныя паэты —
Верша шчырыя сябры!

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене