ЧАРГОВЫ КРОК У БУДУЧЫНЮ

21 сентября 2012 14:51

Участак для галасавання №31, які традыцыйна размяшчаецца ў будынку раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, сёлета сустрэў выбаршчыкаў прывычнай, знаёмай абстаноўкай: на сваіх ранейшых месцах тры скразныя кабінкі (з аднаго боку ўваход, з другога выхад), урна, сталы выбарчай камісіі і назіральнікаў. Як і заўсёды раней, добразычлівая, лёгкая, урачыстая, святочная атмасфера сустракае грамадзян, якія прыходзяць аддаць голас за вызначанага для сябе кандыдата.

Але адбыліся ў рабоце ўчастка і некаторыя прыемныя змены. Старыя фанерныя скрынкі, што перажылі ўжо не адно галасаванне, замененыя на празрыстыя пластыкавыя. Пламбіруюцца яны металічнымі пломбамі, а не сургучом ці пластылінам, як у мінулыя гады. Набылі іншае, больш прывабнае аблічча і кабінкі, для стварэння якіх выкарыстаная новая тканіна — прыемнага, бліскучага барвовага і ружовага колераў.

Такое тэхналагічнае і эстэтычнае абнаўленне выглядае сімвалічна, нібыта прадвяшчае новыя здзяйсненні, дасягненні ў нашым жыцці. Галасаванне — гэта заўсёды выбар, ад якога залежыць нашая будучыня, гэта адказны крок да чагосьці новага, больш дасканалага, лепшага. Застаўся ззаду пройдзены этап, і ўсе мы глядзім у заўтрашні дзень. Глядзім і ўваходзім у яго, ставячы новыя мэты і рашаючы новыя задачы на шляху да іх.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене