ПАСЛУЖАЦЬ І СОНЦА, І ВЕЦЕР

24 сентября 2012 6:00

Паўгода прайшло з таго часу, як уладальнік прыдарожнага кафэ “Прывал” (ТДА “Магрытэра”) Андрэй Каралёў устанавіў на даху сонечныя батарэі (на здымку — светлыя пласціны). Летам у ясныя дні акумулятар назапашваў ад іх столькі энергіі, што яе хапала, каб цэлую ноч асвятляць памяшканне і глядзець тэлевізар. А раней для гэтага даводзілася паліць 92-гі бензін.

Акупіліся батарэі, як кажа гаспадар, хутка, праз месяц.

— Гэта, канечне, недарагі, можна сказаць, аматарскі, дылетанцкі варыянт: усё сваімі рукамі сабрана з некандыцыйных пласцін, якія мне знаёмы з Амерыкі прывёз. Але я хачу заняцца гэтай справай і больш сур’ёзна, прафесійна — сабраць грошай, з’ездзіць у наступным годзе ў Еўропу і прывезці штук дзесяць, каб на ўвесь дах прымацаваць. А яшчэ ў хуткім часе, праз месяц-другі, пастаўлю ў сябе ветрагенератар.

Праблема забеспячэння электраэнергіяй вострая для многіх уладальнікаў прыдарожных кафэ на тэрыторыі раёна. Ужо каторы год ім даводзіцца траціць вялікія сродкі на паліва для работы генератараў з рухавікамі ўнутранага згарання. Расходы вялікія, а эфектыўнасць не вельмі высокая: у начны час стаянкі каля кафэ асветленыя слабым жоўтым святлом. І выйсце з гэтага непрымальнага становішча, як паказвае вопыт Андрэя, можна знайсці з дапамогай сонца, ветру і, канечне ж, прадпрымальнасці і творчага погляду чалавека.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене