ІЛЬНОВЫТВОРЧАСЦЬ

13 февраля 2013 6:23

ІЛЬНОВЫТВОРЧАСЦЬ: ПРАБЛЕМЫ НЕШМАТЛІКІЯ, АЛЕ ПАКУЛЬ ШТО НЕ ПЕРААДОЛЕНЫЯ

Не самыя лепшыя часы перажывае Коханаўскі льнозавод. Прадпрыемства апынулася ў даволі супярэчлівым, нават парадаксальным становішчы. Ёсць усе магчымасці для прадукцыйнай дзейнасці, хапае і сыравіны, і тэхнікі, спажыўцы прадукцыі (Аршанскі льнокамбінат і Аршанская экспартная льнабаза) своечасова разлічваюцца за пастаўленае валакно — але пры ўсім гэтым у апошні час завод пакінула столькі людзей, што давялося нават адмовіцца ад працы ў тры змены. Няма каму рабіць і на аўтамабільнай, трактарнай тэхніцы.

ДЫРЭКТАР ЗАВОДА ТАРАСЕНКА В.І. З РАБОЧЫМІ ВЫТВОРЧАЙ ЛІНІІ.

— У нас трыццаць трактароў і дванаццаць механізатараў, — расказвае дырэктар прадпрыемства Тарасенка В.І. — А плюс яшчэ самаходная тэхніка. Летам у перыяд водпускаў вымушаныя былі перайсці на двухзменную працу, і пасля людзі не вярнуліся: хто ў дэкрэт пайшоў, хто ў армію, а хто звольніўся. Аднавіць трэцюю змену зможам толькі калі будуць людзі, а калі яны будуць, ніхто не ведае.

Аналізуючы, колькі льнотрасты перапрацоўвалася ў апошнія гады, няцяжка заўважыць спад аб’ёмаў вытворчасці. За 2011 год (тады яшчэ былі тры змены) перапрацавана 3491 тона, за 2012-ты — ужо 2458, на тысячу менш. Самае цікавае, што на сённяшні дзень запас трасты складае 4892,2 тоны — завод мог бы цэлы год не сеяць лён і пры гэтым стабільна працаваць. Колькі сродкаў было б зэканомлена ў Год беражлівасці! Але пра такую ідэю наўрад ці хто захацеў бы слухаць: сёлета калектыву даведзеныя планы пасеяць 1300 гектараў. Летась было 1600, і такое нязначнае зніжэнне планкі ўсё роўна не выратуе прадпрыемства ад цяжкасцей і ад лішніх, непатрэбных трат (паліва, рамонт і абслугоўванне тэхнікі, захоўванне ўраджаю).

— Нам хапіла б васьмісот гектараў. А так — як мы ўбяром усё без ручной працы, без прыцягнення іншых арганізацый? І куды падзенем лішняе? Навошта яно нам?

Завод не толькі перапрацоўвае трасту, а яшчэ і пастаўляе іншым заводам вобласці. Толькі разлічвацца за сыравіну ніхто не спяшаецца. На сённяшні дзень коханаўскім ільнаводам іх калегі з іншых рэгіёнаў вобласці завінаваціліся мільярд рублёў. Чаму не аддаюць?

— Адказ адзін: няма чым, няма грошай, — паведамляе Валянцін Іванавіч. — А мы ж свае грошы трацілі на сяўбу і ўборку, крэдыты бралі, цяпер працэнты выплачваем.

У чым жа прычына такога ненармальнага становішча і як з яго выйсці? Канечне, не ўсё залежыць ад калектыву завода, ад яго работнікаў, спецыялістаў, адміністрацыі: ёсць знешнія аб’ектыўныя прычыны, непераадольныя цяжкасці. Але, магчыма, кіраўніцтву таксама трэба праяўляць больш настойлівасці, рашучасці, больш актыўна і пераканаўча даводзіць сваю пазіцыю вышэйшым інстанцыям і жорстка, прынцыпова весці дыялог з дэбіторамі, якія не аддаюць даўгі. Сваю пазіцыю трэба адстойваць, асабліва, калі праўда несумненна на тваім баку. Іначай на што яшчэ можна спадзявацца? Як спыніць рух уніз? 1874000 рублёў — такая сярэдняя зарплата за мінулы год. Каго гэтыя лічбы могуць задаволіць? Хто не захоча звольніцца ў пошуку дастойных заробкаў?

Магчыма, стане лягчэй, калі ў наступныя два гады на заводзе будзе праведзена мадэрнізацыя. У 2014-м плануецца пачатак устаноўкі новай высокапрадукцыйнай лініі па вытворчасці доўгага валакна, выхад на поўную праектную магутнасць — ужо ў 2015-м.

— Фактычна можна лічыць, што гэта будзе цалкам новы завод, — дае сваю ацэнку Валянцін Іванавіч.

Але калі і як тое будзе? Усё ж яшчэ толькі на паперы і ў фантазіях. І праблем, якія перашкаджаюць развіццю прадпрыемства, здаецца, не так многа (асноўная — недахоп кадраў), ды пераадолець іх пакуль не ўдаецца.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Дожинки-2022

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Февраль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram