АБАРОНЦАМ АЙЧЫНЫ

23 февраля 2013 5:44

За тое, што пад мірным сонцам
Жывём мы на сваёй зямлі,
Мы шчыра ўдзячны абаронцам,
Усім, хто ёсць, тым, што былі.
На еўрапейскім скрыжаванні
З часоў мінулай даўніны
Нярэдка спрэчныя пытанні
Рашалі спосабам вайны.
Плямёнаў качавых навала,
То крыжакі ішлі, то швед.
Яшчэ, калі-небудзь бывала,
Вайну распачынаў сусед.
Прыходзіў вораг, каб пабіцца,
Людзей ад працы адрываў,
Гаспадаром хацеў зрабіцца,
Ды сам жа потым шкадаваў.
Бо быў народ мясцовы ў сіле,
Хапала смелых ваяроў,
Якіх з маленства так вучылі:
За вока — вока, кроў за кроў.
Гэту мужчынскую навуку,
Што мае гістарычны плён,
Перадалі ад дзеда ўнуку,
Данеслі да сучасных дзён.
Ад продкаў — нам, ад бацькі — сыну
Той запавет перадалі:
Абараняць сваю Айчыну,
Не аддаваць сваёй зямлі,
Якую любім мы бясконца,
Дзе сонечны прамень не згас,
Бо тут шануюць абаронцаў,
Тут абаронца — кожны з нас.

М. ТАТАРАНОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене