У СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАХ ПАЧАЎСЯ ТЭХАГЛЯД

7 марта 2013 15:07

У першы дзень каляндарнай вясны пачаўся агляд тэхнікі ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Нават калі яшчэ ляжыць снег і па начах вяртаюцца сур’ёзныя маразы, гаспадаркі павінны быць падрыхтаванымі да пачатку палявых работ, нічога нельга адкладваць на заўтра і паслязаўтра.

Першым прадставіла свой мехдвор для кантрольнага агляду ААТ “Каралькі”. Адразу каля ўезду размясцілася земляробчая тэхніка, крыху далей, у глыбіні, выстраіўся рад трактароў. Праверка дакументаў у механізатараў, знешні агляд машын і кантроль іх тэхнічнага стану — працэс праходзіць стандартна, у адпаведнасці з усім вядомымі і прывычнымі нормамі і патрабаваннямі.

— Мы разумеем усе цяжкасці матэрыяльнага, фінансавага характару, недахоп сродкаў, запчастак і г.д., таму да розных дробязей не чапляемся, але калі весці гаворку пра бяспеку і эфектыўнасць працы, беражлівыя адносіны да тэхнікі, то тут, канечне, усё павінна строга адпавядаць нормам, — расказаў начальнік дзяржтэхагляду райсельгасхарча Талкачоў А.Л.

Калі гаварыць менавіта пра “Каралькі”, то, па словах Аляксея Леанідавіча, у цэлым узровень падрыхтаванасці даволі добры, заслугоўвае станоўчай ацэнкі.

Завяршыцца тэхагляд павінен у другой палове сакавіка.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене