РАЗВІЦЦЁ ДЗІЦЯЧАЙ ТВОРЧАСЦІ

13 марта 2013 16:46

ВУЧАЦЦА Ў ЗВЫЧАЙНЫМ БАЧЫЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ І НЕПАЎТОРНАСЦЬ

Дзеці з аддаленых населеных пунктаў не заўсёды маюць магчымасць дастаткова развіваць свае творчыя здольнасці. Адміністрацыя і настаўнікі Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў пайшлі ім насустрач, пяць гадоў таму арганізавалі падвоз школьнікаў з вёсак Лісуны і Гаршчэўшчына на заняткі па музыцы. Быў адкрыты таксама клас харэаграфіі ў Аболецкай сярэдняй  школе. На базе Жукнеўскай базавай школы-дзіцячага сада трэці год працуе клас выяўленчага мастацтва.

На ўступным экзамене настаўніца Вольга Мікалаеўна Пашкевіч прапанавала школьнікам выканаць малюнкі на вольную тэму. Нехта ўвасобіў у карцінах прыроду, хтосьці намаляваў людзей, жывёл, нейкія рэчы. Настаўніца адзначыла, што кожная з работ атрымалася цікавай і індывідуальнай. Узнікла пытанне аб памяшканні для спецыяльнага кабінета для малявання. Пачалося “хаджэнне па муках”, інакш не скажаш. Спачатку юныя мастакі займаліся ў дзіцячым садзе, потым… у сталовай. Нарэшце кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства “Жукнева” пайшло насустрач энтузіястам, у будынку канторы знайшлося прыдатнае месца, абсталявалі спецыяльны кабінет.  Чатыры разы на тыдзень дзеці маюць магчымасць займацца любімай справай.

Вольга Мікалаеўна не абмяжоўвае сваіх вучаніц толькі маляваннем. Педагог адкрывае для іх новыя магчымасці, вучыць у звычайным бачыць прагажосць і непаўторнасць, выражаць сваё бачанне свету. Дзеці пішуць пры дапамозе тушы, гуашы, акварэлі, алоўка. Акрамя таго, яны з задавальненнем вырабляюць прыгожыя рэчы на ўроках працы. Работы дзевяцікласніцы Ірыны Збуржынскай і Ніны Кірыенкі, вучаніцы сёмага класа, не адзін раз займалі прызавыя месцы на раённых аглядах-конкурсах. У мінулым годзе дзяўчынкі пабывалі ў Полацку на пленэры, прысвечаным вядомаму мастаку Івану Хруцкаму. Вучаніцы выстаўлялі свае карціны, малявалі Сафійскі сабор, дэманстравалі сваё ўменне ў стварэнні нацюрмортаў. Разам з іншымі ўдзельнікамі пленэра яны наведалі музеі, гістарычныя мясціны Полацка, месца нараджэння і жыцця вялікага мастака. Вялікай радасцю для іх і настаўніцы было атрымаць дыпломы за творчае майстэрства і актыўны ўдзел.

Дзяўчынкі — сёстры паміж сабой, разам займаюцца творчасцю. Акрамя жывапісу, Ірына захапляецца літаратурай, піша вершы. Разам з Нінай яны напісалі вершаваную гісторыю ўзнікнення крынічкі ў Скрыпуцёве, якая прагучала падчас раённай канферэнцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ў Цэнтры дзяцей і моладзі і заняла другое месца. Іх маці, настаўніца матэматыкі, усяляк падтрымлівае захапленне дачок, выпісвае для іх спецыяльную літаратуру. У будучым Ірына бачыць сябе журналістам або дызайнерам. А Ніна з дзяцінства марыць даглядаць і лячыць жывёл.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене