ГОД БЕРАЖЛІВАСЦІ

8 апреля 2013 4:07

ВЕРШ МІХАІЛА ТАТАРАНОВІЧА “ГОД БЕРАЖЛІВАСЦІ”

У наш час надзвычай важна беражлівасць,
Ва ўсім ашчаднасць, гаспадарчы падыход,
Таму, улічваючы гэту асаблівасць,
Ім прысвячаецца ў нас бягучы год.
А гэта значыць, момант ёсць спрыяльны,
Каб разуменне ўсеагульнае прыйшло,
Як сэканоміць нам рэсурс матэрыяльны,
Энерганосьбіты, метал, ваду, цяпло…
Усё, што ў першую чаргу патрэбна людзям,
За што павінны мы рублём плаціць.
А што яшчэ мы берагчы, захоўваць будзем,
Якія ёсць каштоўнасці ў жыцці?
Бясспрэчна, трэба берагчы сваё здароўе,
Для шкодных звычак шанцу не даваць
І да прыроды ставіцца з любоўю,
Каб прыгажосць зямную захаваць.
Культуру, адукацыю, духоўнасць
Ахвярай прагматызму не зрабіць.
Нацыянальную прыкмету, памяркоўнасць
У палітычных спрэчках не згубіць.
Традыцыі і сувязь пакаленняў,
Жаданне ў бядзе дапамагчы.
Святло шчаслівых, радасных імгненняў
У архіве памяці навечна зберагчы.
Не знізіць абаронную гатоўнасць,
Прырост эканамічны не спыніць,
Каб незалежнасць, вечную каштоўнасць,
На грош падманны часам не змяніць.
Не страціць шчырую любоў, святую веру,
Надзею мець, спагаду заслужыць.
Старацца, каб усё было ў меру,
А зайздрасць не перашкаджала жыць.
У дадатак да ўсяго было б няблага,
Каб заставалася ў нашых землякоў
Да сваіх дзетак паўсядзённая ўвага,
А разам з тым павага да бацькоў…
Канешне, пералік гэты не поўны,
Шмат што яшчэ патрэбна берагчы,
А гэта проста той рэсурс духоўны,
Які дазволіць нам усё перамагчы.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 9.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
ГОД БЕРАЖЛІВАСЦІ, 9.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене