Добры пачатак — справе палавіна

9 июня 2013 18:43

Арганізавана пачалі нарыхтоўку кармоў у сельгаспрадпрыемстве “Надзёжына”. У першыя тры дні работы толькі з падкошвання пашы, уключаючы папераджальнае падкошванне, нарыхтавалі і паклалі ў траншэі тысячу тон правяленай масы. Запоўненая траншэя на ферме ў вёсцы Межыёва, заканчваецца закладка траншэйнай ёмістасці на чатыры тысячы тон на комплексе.

Каб у поўнай гатоўнасці вывесці корманарыхтоўчае звяно ў поле, спатрэбілася ў рамонт тэхнікі, набыццё вузлоў і запчастак укласці больш за 200 млн. рублёў сродкаў. Але, па меркаванні дырэктара прадпрыемства Міхаіла Кірыка, даны крок таго варты, што і пацвярджае ўзяты старт у важнейшай кампаніі года.

У складзе звяна 3 касілкі, 2 грабляў, 2 здрабняльнікі — “Ягуар” і “КВК-800″. На адвозцы задзейнічана 6 адзінак тэхнікі. У сярэднім штодзённа закладваецца ў гаспадарцы 600 — 800 тон сенажу.

Прыступілі тут і да нарыхтоўкі сена. Неабходна ўбраць 955 гектараў плошчаў.

Для аператыўнага рамонту тэхнікі прама ў полі набытыя перасоўны зварачны апарат, балгарка, дрыль і іншыя тэхнічныя сродкі.

Працаўнікі, занятыя на нарыхтоўцы кармоў, забяспечваюцца двухразовымі гарачымі абедамі. Робяць у гэтыя выключна адказныя дні, якія потым увесь год кормяць, з 6 гадзін раніцы і да позняга вечара. Махавік корманарыхтоўкі на Талачыншчыне з кожным новым днём набірае свае абароты.

В. МІКАЛАЕЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене