Урок памяці
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкі правялі ўрок памяці з дзецьмі і моладдзю “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі жывыя кветкі на магілу Героя Савецкага Саюза Фёдара Яфрэмавіча Макавецкага, які пахаваны на мясцовых могілках. Загадчык бібліятэкі Марына Цупрыяновіч расказала пра жыццёвы шлях знакамітага земляка, баявыя подзвігі героя. Такія мерапрыемствы выхоўваюць у падрастаючага пакалення пачуццё гонару за сваю Радзіму, удзячнасці яе абаронцам за мужнасць і самаадданасць.