Віншуем!
Указам Прэзідэнта краіны №279 ад 20 чэрвеня 2013 года за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны Анюхоўскі Анатолій Васільевіч — дырэктар рэспубліканскага вытворчага даччыннага ўнітарнага прадпрыемства “Талачынскі кансервавы завод”.
* * *
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у аказанне лекавай дапамогі насельніцтву раёна Ганаровай граматай прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама ўзнагароджана Алена Мікалаеўна Паляшкевіч — загадчыца цэнтральнай аптэкі г. Талачына.
* * *
За шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад ў развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўзнагароджаны Догель Пётр Іванавіч — дырэктар КУП “Племзавод “Рэканструктар”.
* * *
За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна Ганаровай граматай прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама ўзнагароджаны Догель Пётр Іванавіч — дырэктар КУП “Племзавод “Рэканструктар”.