Расследаванне па факце атручэння рыбы ў Галошаве працягваецца
Па стане на сёння, 27 лістапада, назваць прычыну мору рыбы ў галошаўскім возеры ў пачатку кастрычніка немагчыма, следства (яго вядзе ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці) працягваецца.
У раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нам паведамілі вынікі лабараторных даследаванняў проб вады, узятых пасля здарэння ў некалькіх месцах возера. У адпаведнасці з вынікамі аналізаў, праведзеных Аршанскай міжраённай лабараторыяй аналітычнага кантролю, па такіх паказчыках, як pH (ступень актыўнасці вадароду), БСК5 (біялагічнае спажыванне кіслароду на працягу пяці сутак), фасфат, амоній, нітрыт, кісларод, нарматывы якасці вады рыбагаспадарчых водных аб’ектаў не перавышаны. Але выяўлена забруджванне возера іншым рэчывам. Рэспубліканскім цэнтрам аналітычнага кантролю ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя вызначана, што аб’ём хлорарганічных пестыцыдаў (хімікат 4,4-ДДТ) у вадзе складаў ад 0,00001 да 0,000043 мг/дм3 пры дапушчальнай канцэнтрацыі 0,00001 мг/дм3.
Цяпер застаецца высветліць крыніцу гэтага забруджвання.
У. МІХАЙЛАЎ.
Есть ли новости об отравляющем веществе? Столько времени прошло – лето наступило, в озере в жару купаются люди, в основном дети! Никаких запрещающих табличек возле водоема нет! Было ли продолжено расследование?