Дабрачыннасць: дапамог “Фінамбанкоф”

13 декабря 2013 19:22

У сувязі з надыходам перыяду масавых прастудных захворванняў адміністрацыі аддзялення кругласутачнага прабывання ў Коханаве дадалося клопатаў і трывог. Ва ўстанове пастаянна знаходзіцца шмат людзей, да таго ж усе яны пажылыя, здароўе ўжо зусім не тое, што ў маладыя гады, таму павышаецца рызыка распаўсюджвання інфекцыі.

Дзейснаю мераю прафілактыкі стала б кварцаванне памяшканняў, але дзе ўзяць адпаведнае абсталяванне?

— Вельмі дапамагло нам прыватнае прадпрыемства ТДА “Фінамбанкоф” (гандлёвая кропка ў цэнтры “Друцкае падвор’е”), — расказвае загадчык аддзялення Кажадуб А. Я. — Я звярнуўся да дырэктара Галіны Аблажэвіч і толькі паведаміў ёй тэлефон прадпрыемства ў Віцебску, на якім можна набыць кварцавыя лямпы. Усё астатняе зрабіла яна сама, разам са сваімі калегамі, без лішніх слоў і ўгавораў з майго боку. І вельмі аператыўна, я нават не чакаў, што так атрымаецца: патэлефанаваў у панядзелак і даведаўся, што грошы, аказваецца, былі  пералічаны яшчэ ў пятніцу. Цяпер у нас ёсць дзве кварцавыя ўстаноўкі — адна стацыянарная і адна мабільная. З іх дапамогаю мы можам палепшыць мікраклімат у памяшканнях і такім чынам засцерагчы сваіх падапечных ад заражэння прастуднымі захворваннямі.

Спачуванне і неабыякавасць, праяўленыя кіраўніцтвам ТДА “Фінамбанкоф”, гатоўнасць дапамагчы, ініцыятыўнасць заслугоўваюць павагі і самай высокай ацэнкі, упэўнены Аляксандр Якаўлевіч.

— У цяперашні нялёгкі час фінансавых сродкаў не хапае нават тым прадпрыемствам, якія самі іх зарабляюць, выпускаючы прадукцыю або аказваючы паслугі. А што казаць пра нашу ўстанову, якая фінансуецца часткова з бюджэту, а часткова за кошт пенсій яе насельнікаў? Даводзіцца пастаянна шукаць спонсараў. І не кожны гатовы аказаць дапамогу. Здараецца, некаторыя кіраўнікі нават слухаць не хочуць, да канца дагаварыць, просьбу выкласці не даюць. Я іх разумею і не асуджаю, але ў той жа час не магу не адзначыць такі кантраст: ёсць іншыя людзі, якім таксама не лягчэй, і якія тым не менш гатовыя падзяліцца апошнім. Узяць, напрыклад, сельгаспрадпрыемствы “Абольцы”, “Каралькі”. Хіба яны жывуць у раскошы? Зусім не, а ў падтрымцы ніколі не адмаўляюць, дапамагаюць чым могуць. Заўсёды можна разлічваць і на падтрымку кансервавага завода. Яго дырэктар Анюхоўскі А. В. у сувязі з гэтым неяк сказаў мне: “Усе мы пад Богам ходзім. Сёння здаровыя, багатыя, задаволеныя, а заўтра невядома ў якім становішчы можам апынуцца”.

Слушнасць гэтага выказвання пацвярджаюць назіранні Аляксандра Якаўлевіча, які добра ведае гісторыі жыцця ўсіх, хто знаходзіцца ў аддзяленні. Некаторыя з гэтых людзей калісьці, паспяховыя і шчаслівыя, упэўненыя ў сабе, магчыма, не паверылі б, што можа так скласціся іх далейшы лёс. На шчасце, цяпер ім ёсць на каго спадзявацца, ёсць ад каго чакаць абароны ў складанай жыццёвай сітуацыі.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене