Вадохрышча: у ззянні сонца — пляск вады і звон ільдзінак

22 января 2014 15:14

Раніцаю 19 студзеня вулічныя тэрмометры за вокнамі кватэраў і на асабістых падворках з уласціваю ім пагрэшнасцю і ў залежнасці ад свайго месцазнаходжання паказвалі ад 17-ці да 25-ці градусаў марозу. Уздымаючы настрой і абяцаючы цудоўны дзень, сонца ўпрыгожвала наваколле, афарбоўвала будынкі і пейзажы ў непаўторныя радасныя колеры. А ўсе хрысціянскія вернікі ў прызначаны час пешшу ці на транспарце накіроўваліся да цэркваў, каб адзначыць адно з найбольш адметных, значных для сябе святаў.

Каля 9-ці гадзін, калі нядзельныя талачынскія вуліцы заставаліся яшчэ ціхімі і бязлюднымі, каля царквы можна было бачыць толькі 2-3 машыны і рэдкіх пешаходаў. Але, спыніўшы погляд на некалькіх бочках з вадою каля царкоўнага ганка, кожны здагадаўся б, што ў хуткім часе тут збярэцца мноства людзей.

І сапраўды, бліжэй да поўдня ўся вуліца з абодвух бакоў аказалася застаўленаю аўтамабілямі, а жыхары і госці райцэнтра выстраіліся перад царквою ў некалькі радоў. Хтосьці прыйшоў са сваёй вадою, хтосьці з пустым посудам, каб набраць той, што з самай раніцы стаяла каля ганка.

Нягледзячы на такую вялікую колькасць людзей, атмасфера на вуліцы панавала спакойная, паважлівая, па добразычлівых умешках, прыцішаных прывітаннях і размовах адчувалася: людзі прыйшлі прыняць удзел ва ўрачыстым і велічным мерапрыемстве і высока цэняць магчымасць прысутнічаць на ім.

Раніцаю над толькі што прывезенымі на санках бочкамі ўздымалася лёгкая пара, а цяпер, калі настаў час разліць ваду ў посуд прыхаджан, у ёй плавалі льдзінкі. “Гасподзь увайшоў у воды іярданскія”, – гучалі спевы з царквы, калі айцец Аляксандр Лазука абыходзіў на дварэ вернікаў, апускаючы крыж у прынесеную імі ваду.

Ледзяная вада на траскучым марозе і ўваходжанне ў рэчку як частка абраду — гэты кантраст здольны абудзіць у кожнага хрысціяніна розныя эмоцыі і асацыяцыі: ад успамінаў аб эпізодах хрысціянскай гісторыі, звязаных з катаваннямі пакутнікаў, да глыбокай філасофскай высновы аб тым, што жыццё поўнае кантрастаў і супярэчнасцей, але ўсе яны могуць быць пераадоленыя згодай, любоўю, дабрынёй і іншымі каштоўнасцямі хрысціянства. І як сімвал далучэння да гэтых каштоўнасцей кожны з вялікай пашанаю нёс дадому слоік ці бутэльку з асвечанай вадою.

У. МІХАЙЛАЎ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене