Фестываль “Кладезь”: ад царкоўнага звону да лацінаамерыканскіх мелодый

29 января 2014 14:16

Незвычайным канцэртам у рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” уразіў талачынцаў музыкант, дырэктар Школы званароў Мінскай епархіі Багдан Бярозкін. Паўтары гадзіны царкоўнага звону, народных мелодый і арганнай музыкі ў выкананні на баяне праляцелі незаўважна.

Кожны нумар выканаўца суправаджаў кароткім, але змястоўным каментарыем, распавядаючы пра гісторыю ўзнікнення мелодыі, пра яе значэнне ў кантэксце музычнага мастацтва, хрысціянскага светапогляду і ўвогуле ў жыцці сучаснага чалавека.

— Калі пачынаюць званіць званы, чалавек нават у гарадскім шуме адразу чуе іх, — расказаў Багдан Бярозкін на пачатку сустрэчы. — І гэта прымушае яго хоць на імгненне задумацца аб вечным, аб сэнсе свайго жыцця, аб добрых і благіх учынках, якія ён здзейсніў.

У старажытныя часы званы адыгрывалі вялікую ролю ў жыцці грамадства. Яны склікалі людзей на веча, абвяшчалі аб пажары ці іншым бедстве, у непагадзь падказвалі падарожным, у якім напрамку рухацца, каб знайсці прытулак. І на кожны выпадак існавала свая, умоўна кажучы, мелодыя (на самай справе ў адносінах да гучання звона паняцце мелодыі ўжываць не зусім карэктна, можна весці гаворку толькі пра рытм).

Святочны звон, велікодны звон, завейны (у непагадзь), сустрэчны іерэйскі (з нагоды візіту ў прыход нейкага царкоўнага іерарха) – гэтыя і іншыя “мелодыі” выканаў Багдан Бярозкін. Гарманічна ўпісаўся ў праграму нават пахавальны звон: з нагоды набліжэння 70-годдзя вызвалення Беларусі выканаўца прысвяціў яго нашым дзядам і прадзедам, якія набліжалі Перамогу.

А далей да ўвагі слухачоў былі прапанаваны творы Баха, Вівальдзі, Рымскага-Корсакава, папуры з рускіх, украінскіх, аргенцінскіх мелодый. Рэлігійнае і свецкае, філасофскае і забаўляльнае – усё змяшалася, цесна пераплялося ў гэтым музычным патоку, які, тым не менш, нягледзчы на такую разнароднасць, атрымаўся цэласным і гарманічным. Усім гэтым творам ужо не адно стагоддзе, усе яны адлюстроўваюць унутраны свет высокадухоўных таленавітых людзей (аўтарскія творы) або багатую гісторыю і культуру народаў (фальклорныя), таму і слухаць іх цікава і прыемна, да таго ж у жывым выкананні.

Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя атрымалі магчымасць падняцца на сцэну, каб дакрануцца да званоў і нават паспрабаваць сябе ў ролі званароў.

У. МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене