І прафесіяналізм, і гераізм праявілі талачынскія камунальнікі і работнікі некаторых іншых арганізацый

31 января 2014 20:14

Раскопваючы 29 студзеня каля 9 гадзін раніцы водаправод на вуліцы Леніна (у раёне РАУС), каб ліквідаваць парыў, талачынскія камунальнікі і работнікі іншых задзейнічаных арганізацый, канечне, не спадзяваліся, што ўсё ўдасца зрабіць хутка і лёгка, але і не чакалі, што давядзецца затрымацца тут амаль на цэлыя суткі. Работы былі завершаны толькі наступнаю раніцай, запаўненне сістэмы вадою пачалося пасля чатырох гадзін.

Галоўная цяжкасць, як расказалі нам у ДП “Талачын-камунальнік”, аказалася ў тым, што водаправод пралягае на глыбіні больш за 6 метраў. Пракладвалі яго ў свой час, у сярэдзіне мінулага стагоддзя, на стандартную глыбіню, але за дзесяцігоддзі рэльеф тут вельмі змяніўся.

– Асфальту налічылі слаёў дзесяць, – успамінае дырэктар прадпрыемства Хадневіч І. Г., які прысутнічаў на месцы правядзення работ разам з галоўным інжынерам Маркіяновічам А. У. і адкліканым з водпуску начальнікам водаканала Пухнянковым У. І. – Дзесьці на глыбіні паўтара метра знайшлі стары тратуар, з бардзюрам, з рэшткамі спілаваных калісьці дрэў…

Для капання на такую глыбіню быў задзейнічаны экскаватар прадпрыемства меліярацыйных сістэм, але і яго стралы ледзь-ледзь хапіла, пад канец давялося нават папрацаваць уручную, лапатамі. А пасля таго, як месца парыву было раскапана, з сістэмы яшчэ доўга выходзіла вада, і яе адпампоўвалі асенізацыйнымі машынамі.

Не зважаючы на моцны, ніжэй за 20 градусаў, мароз, забыўшыся на адпачынак і не думаючы аб тым, што працоўны дзень даўно закончыўся, самааддана працавалі на месцы парыву машыніст пагрузчыка Уладзімір Базылеў, вадзіцель аварыйнай машыны Віктар Котаў, вадзіцелі асенізацыйных машын Сяргей Мяснікаў і Уладзімір Шпілеўскі, слесары аварыйна-аднаўленчых работ Уладзімір Ульянаў, Сяргей Шарснёў, Генадзь Пільшчыкаў, Аляксандр Рабцаў, Валерый Чаплянок, зваршчык Мікалай Ігнаткевіч, майстар Сяргей Бабок. Не пакінулі іх сам-насам з бядою людзі з іншых арганізацый: машыніст экскаватара ПМС Эрык Іванюта, вадзіцелі АТП № 11 Аляксандр Шадзькоў (у гэты дзень ён адзначаў сваё 28-годдзе) і Віктар Гаеўскі.

30 студзеня жыхары дамоў, у якіх у сувязі з правядзеннем работ адсутнічала вада, збіраючыся на працу, адкрываючы на кухнях і ў ванных пакоях краны, не здагадваліся, якімі гераічнымі намаганнямі было адноўлена водазабеспячэнне. А на месцы парыву тым часам завяршаліся земляныя работы: для закопвання ямы сюды спатрэбілася прывезці з кар’ера каля 140 тон пяску.

С. АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: А. Рабцаў, С. Бабок, В. Чаплянок, Г. Пільшчыкаў, С. Шарснёў, А. Маркіяновіч, У. Пухнянкоў.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене