Выстава: запрашае “Беларусь гасцінная”

6 февраля 2014 16:48

У чытальнай зале раённай бібліятэкі арганізавана выстава “Беларусь гасцінная”, прысвечаная наступіўшаму Году гасціннасці, які указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены сёлета ў нашай краіне.

Яна запрашае сваіх жыхароў і гасцей Талачыншчыны пазнаёміцца з адпаведнымі выданнямі.

Кнігі першага раздзела  выставы “Мы — беларусы” — своеасаблівы партрэт беларускага грамадства. Энцыклапедычныя выданні “Сучасная Беларусь” (2007 год выдання) і “Суверэнная Беларусь” (ілюстраваная гісторыя  1991 — 2008 гг.) характэрызуюць нашу краіну, змяшчаюць інфармацыю аб насельніцтве, падзеях навейшай гісторыі. Кніга Янкі Запруднага “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях” (1996 года выдання) — гэта цэласнае адкрыццё Беларусі замежнаму  чытачу.

За многія стагоддзі свайго існавання беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, якая была ўвасоблена ў замках, бытавых рэчах, нацыянальным адзенні, разнастайных прамысловых вырабах, духоўных традыцыях, звычаях і абрадах. Усё гэта будзе цікава замежным гасцям, адкрываючым для сябе Беларусь. Кнігі адпаведнага зместу складаюць раздзел выставы пад назвай “Скарбы Беларусі”. Асабліва цікавымі здаюцца кнігі серыі “Сем цудаў Беларусі” (аўтар Уладзімір Ягоўдзік). А пад вокладкай даведачнага і картаграфічнага выдання “Нацыянальны атлас Беларусі” сабрана ўсё аб нашай рэспубліцы са старажытных часоў да сённяшніх дзён. Дарэчы, гэта сапраўдны фаліянт памерам 0,4 х 0,5 м. Змяшчаны тут шэраг кніг серыі “Гарады Беларусі”, фотаальбомы, даведачныя кнігі пра запаведныя месцы Беларусі.

Раздзел выставы “Беларуская гасціннасць у вершах, песнях, прыказках” прыйдзецца даспадобы  вучням, педагогам, журналістам, бібліятэкарам. Беларускую гасціннасць славяць у сваіх творах Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Антон Піліпчык, Ніна Аксёнчык, Яніна Жабко. Да Скрыпуцёўскай крынічкі, што на Талачыншчыне, запрашае гасцей Алесь Мазур, а Пімен Панчанка  ў сваім вершы “Ода Талачыну” раіць падарожнікам наведаць  талачынскія мясціны.

Заключны раздзел выставы “Талачыншчына турыстычная” знаёміць з выданнямі аб нашым краі. На сайце Талачынскага райвыканкама  размешчана інфармацыя аб распрацаваных экскурсійных маршрутах па Талачыншчыне.

Наведаўшы нашу выставу, вы абявазкова адчуеце асалоду ад знаёмства з цікавымі выданнямі.

І. ТРУХАНЁНАК,
бібліёграф Талачынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Выстава: запрашае “Беларусь гасцінная”, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене