Малады спецыяліст: першыя крокі ў сельскай гаспадарцы не расчаравалі

11 февраля 2014 14:16

Прафесію эканаміста Раман Бухавец лічыць прэстыжнай і перспектыўнай. У школе яму падабалася матэматыка. Пасля дзевяці класаў вырашыў падаць дакументы у Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж на спецыяльнасць “эканаміст”. Жыў з бацькамі тут жа, у Смальянах. Вучоба Раману давалася лёгка, ён заўсёды  паспяхова здаваў экзамены і залікі.

Месяц практыкі ў сельгаспрадпрыемстве “Камсамольская праўда” Талачынскага раёна запомніўся хлопцу.  Ён упэўніўся, што абраная ім прафесія няпростая, але надзвычай цікавая. У многіх пытаннях Раману дапамаглі бухгалтары, эканамісты сельгаспрадпрыемства. Малады дружалюбны хлопец паспеў прыжыцца ў працоўным калектыве. Дырэктар ААТ “Камсамольская праўда” Андрэй Мікалаевіч Лісаў заўважыў стараннасць Рамана, яго неабыякавасць да справы. У сельгаспрадпрыемстве якраз узнікла няхватка галоўнага эканаміста. Пасля дзяржаўных экзаменаў пры размеркаванні  кіраўнік гаспадаркі звярнуўся да адміністрацыі каледжа з просьбай накіраваць маладога спецыяліста на Талачыншчыну. Тым больш, што Раман быў не супраць пачаць працоўную дзейнасць у знаёмым ужо калектыве.

Прайшло паўгода з пачатку работы Рамана на пасадзе галоўнага эканаміста. Ён не расчараваўся, наадварот, аптымістычна і з цікавасцю шукае выхады з самых складаных сітуацый. Раіцца з дырэктарам сельгаспрадпрыемства, калегамі па працы. Раённае кіраўніцтва таксама дапамагае ў першых кроках  яго ў сельгасвытворчасці.

Цікаўлюся, якія планы на будучае. Ці не думае малады спецыяліст праз некаторы час “уцячы”  ад вясковага жыцця, ад праблем сельскай гаспадаркі, як гэта здараецца нярэдка ў сельгаспрадпрыемствах? Раман загадкава ўсміхнуўся, пасля адкрыта адказаў:

— Перш хачу падзякаваць кіраўніцтву “Камсамольскай праўды” за дапамогу з жыллёвым пытаннем. Нейкі час прыйшлося жыць на кватэры, пакуль закончылася будаўніцтва трох дамоў. Адзін з іх  выдзелілі мне.  Умовы добрыя, у доме цёпла. Андрэй Мікалаевіч дапамог прывезці дровы і брыкет. Не хочацца і думаць пра ўцёкі, калі цябе прынялі, як роднага. Падабаюцца  Варанцэвічы. Тут ёсць усё неабходнае для жыцця — крама, пошта, амбулаторыя, добры клуб. Але прызнаюся, у планах — прадоўжыць вучобу, атрымаць вышэйшую адукацыю, замацаваць атрыманыя веды на практыцы.

Пажадаем жа Раману далейшых поспехаў у рэалізацыі яго планаў і добрага кар’ернага росту.

А. СЕРАДА.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 2 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене