Ва ўчынках бачыцца прызванне

25 февраля 2014 14:50

Не хачу паўтарацца пра ўсім нам вядомае і зразумелае — што значыць для чалавека здароўе і якую ролю ў гэтым адыгрывае доктар. Некаторы час паліклініка ў Талачыне заставалася без афтальмолага, доктара, які займаецца хваробамі вачэй, іх лячэннем. Нарэшце такі спецыяліст у нас з’явіўся — маладая дзяўчына, пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта і праходжання дадатковага навучання па данай спецыялізацыі.

Па адносінах да пацыентаў, па ўзаемаразуменні з людзьмі і прафесіяналізме на гэтым адказным месцы работы ўжо на першых кроках самастойнай дзейнасці людзі даюць пачынаючаму спецыялісту добрую ацэнку. І выказваюць шчырыя словы падзякі. Дапамагла Алена Міхайлаўна Ткачэнка і ў маёй бядзе. Стаў падсядаць зрок, пачалі непакоіць болі ў вачах. Было яшчэ нейкае спадзяванне, што пройдзе само, ды, аказваецца, памыляўся. Зараз толькі шкадую аб тым, што не звярнуўся ў час, зацягнуў свой візіт да доктара.

Па настроі, з якім выходзілі людзі з кабінета афтальмолага, можна было ўжо бачыць, што яны задаволеныя вынікамі свайго наведвання данага спецыяліста.

Прыемна ўражвала, што вось маладая, толькі са студэнцкай лаўкі, ды кемлівая, умелая, хутка дакопваецца да прычыны захворвання, умее правільна паставіць дыягназ. Якраз падчас майго знаходжання ў кабінеце зазірнуў сюды пажылы чалавек. Быў усхваляваны, што прыехаў з далёкай вёскі, а яму не хапіла талона на прыём да ўрача. І доктар, і медсястра супакоілі чалавека, сказалі, што ён абавязкова будзе прыняты, трэба толькі крыху пачакаць.

У ходзе агляду доктар распытала пра час узнікнення захворвання, удакладніла некаторыя абставіны, пераканаўча зрабіла выснову, што стала прычынай пагаршэння зроку, прызначыла лячэнне.

Праз некаторы час я ўжо адчуў палёгку, палепшыўся зрок. Прыемна, што прыходзяць да нас добрыя, падрыхтаваныя спецыялісты. Не менш прыемна было даведацца, што Алена Ткачэнка наша зямлячка, закончыла выдатна школу ў Серкавіцах, гэтак жа і ўніверсітэт, а зараз вось працуе з натхненнем на нашае здароўе. Хай ёй ва ўсім шчасціць ў жыцці.

У. ЧАПЛЯНОК.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей