У Варанцэвіцкай школе адзначылі 130-гадовы юбілей (+фота)

3 апреля 2014 16:54

Хвалюючая вечарына прайшла ў Варанцэвіцкай сярэдняй школе. Нагодай сабрацца ў яе сценах стаў 130-гадовы юбілей гэтай вядомай у раёне ўстановы адукацыі.

Перад тым як зайсці ў святочна ўбраную залу сельскага Дома культуры педагогі на чале з кіраўніком педагагічнага калектыву Н. Р. Хмялёвай праводзяць колішніх настаўнікаў, вучняў, шматлікіх гасцей па “хатках”, якія разам узятыя і ўвасабляюць школу. Іх сціплы выгляд не адпуджвае, бо, як гаворыцца, сустракаюць па знешнасці, а праводзяць па розуме. За гэты час зроблены тут не адзін дзясятак выпускаў, і гонарам для кожнага з іх любячыя і ўслаўляючыя сваёй працай родную зямлю і нашую Беларусь людзі. Не будзем дзяліць іх па пасадах і званні, па дасягненнях творчых, навуковых, спартыўных, у працы ў полі ці на ферме, за рабочым станком ці за настаўніцкім сталом… Ведаюць іх імёны і цану ўкладу кожнага — пісьменніка, навукоўцы, вядомага ў краіне футбаліста і трэнера, механізатара і жывёлавода…

З адным з яе выхаванцаў знаёмімся і мы. Тут, у настаўніцкай, куды заглядваюць і ўчарашнія, і даўніх гадоў выпускнікі, каб вітаць тых, хто разам з бацькамі даваў ім пуцёўку ў жыццё, дзяліў з імі самыя розныя клопаты і пачуцці. Валерый Мянжынскі, выпускнік 1972 года, прыйшоў з дарагім для сябе асабіста і сваіх землякоў падарункам — пятай па ліку кнігай, энцыклапедычным выданнем. Напрыканцы года чакаецца выхад яшчэ адной яго кнігі аб нашай славутай друцкай зямлі. У Варанцэвічах ён скончыў 10 класаў. Прагу да ведаў, гістарычнай навукі адчуў праз урокі жыцця, шчырасці і дабрыні настаўніка Івана Максімавіча Прускага. Потым былі гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, аспірантура ў Маскве пры Акадэміі навук СССР, абарона кандыдацкай дысертацыі. Зараз працуе ў Нацыянальнай акадэміі навук, займаецца вывучэннем эпохі Сярэднявечча. А прыцягваюць гэтыя месцы, дзе ўсё роднае, блізкае, сваё, зразумелае і патрэбнае для душы, для ўсведамлення сябе як прадаўжальніка роду сваіх бацькоў і дзядоў.

— Ехаць у Варанцэвічы мне заўсёды міла, усе вяскоўцы мне як родныя, — падагульніў Валерый Станіслававіч…

Пачуцці зразумелыя. Нягледзячы на нячастыя сюды прыезды, ён у курсе падзей і ў школе, у сельгаспрадпрыемстве, на Талачыншчыне.

Разам з гасцямі крочым па школьным двары, абуджаным вясновым сонцам, галасамі людзей. Дзяўчынкі, вучаніцы 6 класа Насця Саян і Дзіяна Варнаўская, сустракаючы нас у класе-музеі, расказваюць, якім майстэрствам валодалі іх бабулі і дзядулі, як рабіліся валёнкі. У кожным з памяшканняў свой асобны куток, расказваючы пра занятак, гаспадарчыя і бытавыя справы нашых продкаў.

Гучыць фальклорны матыў, на сцэну выходзяць дзяўчынкі, вучні школы, у сялянскім строі, пераносячы сучасніка ў іншую эпоху. Але менавіта ў 1884 годзе зарадзілася пры Петрапаўлаўскай царкве школа ў Варанцэвічах. Пачатковая і вельмі жаданая для ахвочых да ведаў, вучобы. На заняткі дзятву клікаў царкоўны звон. Ён, сімвалічны, прагучаў і на свяце. Вось яго змяняе мілагучны школьны званок, якім адкрываецца ўрачыстасць.

Самадзейныя артысты праз умела спрактыкаваныя рухі ў танцы паказваюць, якімі відамі працы займаліся тагачасныя людзі, як яны адпачывалі. Ад адной падзеі да другой у жыцці школы, вёскі вядуць прысутных вядучыя вечарыны Аляксандр Іосіфавіч Чурылаў і Юлія Сяргееўна Мазок. На сцэну выходзяць робячыя зараз у школе настаўнікі. Ад імя ўсяго калектыву сваіх калег, прадстаўнікоў розных пакалянняў, выпускнікоў розных гадоў, прыйшоўшых на свята землякоў віншуе дырэктар школы Н. Р. Хмялёва, таксама яе выпускніца.

— Тут сышліся дзве дарогі, — гаворыць Ніна Рыгораўна. — Адна з іх тая, якая прывяла ўсіх нас да школы, другая — якая пралегла ад школы ў свет многіх іншых з іх. Адны, пайшоўшыя па іх, сеюць хлеб, другія — веды, а ўсё разам дае добрыя ўсходы…

Праз успамін аб школе, якая пакінула след у душы прайшоўшых праз яе парог людзей, запальваецца свечка дзяцінства. Гонар запаліць першую з усіх дванаццаці прадастаўляецца колішняй настаўніцы школы, а зараз намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама М. С. Дудчанцы. Марына Сяргееўна перадала каштоўны падарунак школе ад аддзела, уручыла ганаровыя граматы настаўнікам.

Віншавальны адрас і падарунак школе, камп’ютар, ад раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў уручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. Г. Мурашка.

Свае віншаванні з юбілеем выказалі старшыня Воўкавіцкага сельвыканкама І. В. Шумай, выпускнік школы 1950 года, вядомы на Талачыншчыне настаўнік, рабіў дырэктарам Воўкавіцкай васьмігодкі, Г. Ф. Бурскі (у гэты год Варанцэвіцкую дзесяцігодку закончылі 10 чалавек, усе сталі педагогамі), А. С. Карота, працуе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, зрабіўшыя першыя крокі ў педагагічнай працы менавіта ў Варанцэвічах Ж. П. Кулік і Р. В. Хадорык, прысвяціўшы сябе ваеннай справе У. А. Гарачаў і навукоўца В. С. Мянжынскі, колішні дырэктар гэтае школы А. Р. Фандо, работнікі мясцовай клубнай установы і дзіцячага сада.

Выдатна падрыхтаваным мерапрыемствам, глыбокім, прадуманым сцэнарыем, выступленнямі вучняў і настаўнікаў школа яшчэ больш наблізіла да сябе, пацвердзіўшы, што ў глыбінцы працуюць майстры сваёй справы, высокапрафесіянальныя педагогі. Яны ў сваю чаргу ўзгадвалі тых, хто стаяў ля яе вытокаў, закладваў добрыя, глыбокія па сэнсе традыцыі.

Запальваецца дванаццатая па ліку свечка. Яна не стане для творча працуючага калектыву варанцэвіцкіх педагогаў апошняй. Наперадзе новыя сустрэчы, пошукі і адкрыцці, дасягненні… Пасля такога ўзроўню мерапрыемства стала зразумела формула добрага, заслужанага аўтарытэту школы — тут рабілі і робяць сапраўдныя педагогі, педагогі па прызванні. У гэтым сакрэт любові да сваёй школы яе вучняў, настаўнікаў, усіх жыхароў Варанцэвічаў і вакольных вёсак.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
У Варанцэвіцкай школе адзначылі 130-гадовы юбілей (+фота), 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене