Любімае месца літоўцаў у Беларусі – паміж Коханавам і Талачыном

9 апреля 2014 12:44

Відмантас і Артур – літоўскія грузаперавозчыкі, жывуць у Каўнасе. Мы сустрэлі іх у прыдарожным кафэ “7 вятроў”. Яны тут, аказваецца, частыя госці, едучы праз Беларусь, працяглую стаянку звычайна робяць толькі адзін раз і толькі ў гэтым пункце прыдарожнага сэрвісу.

– З Масквы выязджаем і нідзе не спыняемся, прама сюды, нас тут заўсёды чакаюць і цудоўна сустракаюць.

У адказ на пытанне аб тым, наколькі цікавая для іх такая падзея, як чэмпіянат свету па хакеі, што пройдзе ў Беларусі, пажартавалі:

– Няхай нам тут настольны хакей паставяць, дык тады нам і чэмпіянат свету не спатрэбіцца, мы тут гуляць будзем. А ўвогуле, – сказалі ўжо сур’ёзна, – мы баскетболам захапляемся, мы, літоўцы, – баскетбалісты заўзятыя.

Задавальняюць гасцей асартымент і якасць страў, якія ім прапаноўваюць, абслугоўванне, адносіны персаналу.

– Хочаце – падзяку напішам, – прапанавалі адначасова і прадстаўнікам газеты, і гаспадарам установы.

Але апошнія праявілі сціпласць і папрасілі не турбавацца з такой мэтаю. Гэта і не дзіўна: па-сапраўднаму гасцінны чалавек рады гасцям шчыра і проста так, без ніякага меркантыльнага інтарэсу. А таму і госці любяць такіх гаспадароў, з задавальненнем завітваюць да іх зноў і зноў, у гэтае, калі разабрацца, зусім звычайнае, нічым не адметнае месца з элементарнымі бытавымі выгодамі і не надта маляўнічымі пейзажамі. Бо галоўнае для чалавека – прыязныя адносіны, камфортная атмасфера і цікавыя субяседнікі.

У. МІХАЙЛАЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене