Добрыя здабыткі Алы Бабарыкі

22 апреля 2014 13:48

Заўсёды прыемна адчуваеш сябе, калі чалавека адзначаюць за добрую працу. Ён увачавідкі змяняецца не толькі знешне — палымнее твар, іскрацца вочы. Перапаўняецца пачуццямі і яго ўнутраны свет.

Вось і Ала Мікалаеўна Бабарыка, аператар машыннага даення кароў УП “Племзавод “Рэканструктар”, з якой мы сустрэліся перад абедзеннай дойкай, калі даведалася аб мэце наведвання асабіста яе старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Верай Іванаўнай Зуевай і старшынёй прафкама прадпрыемства Наталляй Пятроўнай Ракавай, зрэшты разгубілася. Было зразумела, што не ў час перапынілі яе працу, калі настрой толькі на яе і ў думках толькі яна, таму нават і не да віншаванняў і падарунка.

Але прагучалі прачулыя, шчырыя словы ў адрас перадавіка, якія заўсёды ідуць у В. І. Зуевай з цеплынёй і сардэчнасцю, і Ала Мікалаеўна выкраіла яшчэ некалькі хвілін, каб падзяліцца складаемымі свайго добрага здабытку ў працы:

— Сёлета я набрала цялушак у лютым. Спатрэбілася 40 дзён, каб 50 галоў, гэта значыць група, расцяліліся. Таму і вынік за сакавік па надоі на карову ўнушальны — 665 кілаграмаў. Асобныя першацёлкі даюць у сярэднім за дзень больш за 20 літраў. Стараюся рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб быў вынік, была прадукцыя. Кармы да каровак падгарну, каб лягчэй ім было даставаць, каб усё да грама было з’едзенае. Размяркоўваю муку і канцэнтраты, сачу, каб былі напоеныя…

Зачароўваешся, калі пра жывёлін гаворыць даярка з такім замілаваннем. У кожным слове пачуццё, спагада, адказнасць за працу. А яна стала ўжо для гэтага шчырага жывёлавода асновай і сэнсам жыцця. У 21 год пайшла на сваёй радзі-ме ў Барысаўскім раёне Ала Бабарыка на ферму, і ўжо больш за 20 год застаецца вернай выбранай працы. У 2011 годзе перабралася з сям’ёй у “Племзавод “Рэканструктар”. Ёсць любімая работа для сябе, мужа, у прыгарадзе ўсе выгоды для жыцця.

Па старанні — і заробкі. Яны, лічыць сама працаўніца, неблагія. Выходзіць каля 4 мільёнаў рублёў. А падрасце траўка, пойдуць на пашу — будзе прадукцыі значна больш.

Вось з такім аптымізмам, задавальненнем ад любімай справы робіць і мае адзін з лепшых вынікаў у працы ў раёне Ала Мікалаеўна Бабарыка. Дарэчы, леташні сярэдні надой на карову ў яе групе, рабіла тады на трэцяй ферме, каровы былі ў асноўным трэцяга ацёлу, склаў 5617 кілаграмаў.

В. БІРУКОЎ.

НА ЗДЫМКУ: Ала Бабарыка з Наталляй Ракавай.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене