Клопатам пра будучы ўраджай жывуць коханаўскія ільнаводы

23 апреля 2014 12:19

Раўнюткі, добра апрацаваны палетак за вёскай Балашова радуе вока. Летась тут было пасеяна збожжа, хлеб вырошчвалі на сваіх землях працаўнікі “Коханава-Агра” і “Надзёжына”. Сёлета на масіве плошчай у 300 гектараў размесціцца лён. Шчыруюць ільнаводы, каб правесці работы ў спрыяльныя для данай культуры тэрміны.

Мы былі тут на мінулым тыдні, 17 красавіка, якраз адвячоркам. На рахунку прадпрыемства было ўжо 120 гектараў пасеяных плошчаў.

— Вільгаці ў глебе дастаткова, пайшло актыўнае цяпло, — заўважыла прысутная на полі галоўны спецыяліст па раслінаводстве ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Аксана Красоўская, — таму з паня-дзелка выйдуць на пасеў дадатковыя адзінкі тэхнікі. У дапамогу АПП-6 падключацца “Лемкен” і дзве льняныя СПУ-3. Гэта дазволіць за светлавы дзень засяваць не менш за 100 гектараў. Да Радуніцы, па разліках, калі не ўмяшаецца надвор’е, лён будзе адсеяны…

Аптымізм спецыяліста, як і дырэктара прадпрыемства Мікалая Рудзянка, небеспадстаўны. Па-першае, больш чым удвая скарочаныя сёлета пасяўныя плошчы, якія складуць 800 гектараў. Па-другое, задзейнічаная на сяўбе тэхніка падрыхтаваная да работы.

Мы пагутарылі з Дзмітрыем Абчугскім (на здымку), які працуе на МТЗ-3022 з АПП-6, пераканаліся, што за якасць пасеву даўгунцу можна быць спакойнымі. Ёсць і вопыт, 12 год робіць на прадпрыемстве, і высокая адказнасць за даручаную справу, і ўменне выконваць яе прафесійна, па-майстэрску. Дзённая норма 16 гектараў, а Дзмітрый без шкоды для якасці засявае за дзень 30 — 32 гектары. Адчуваецца, яму гэтая праца па душы, як затым і догляд пасеваў рабіць, і церабленне весці, прасаваць трасту. На гэтым трактары з сеялкай шосты сезон. За стабільна высокія паказчыкі ў працы па выніках за 2012 год летась быў занесены на раённую Дошку гонару. Такія людзі заўсёды трымаюцца аднаго калектыву, таму і напрацоўваюцца вопыт, практыцызм, уменне даражыць сваім прадпрыемствам.

Крок на змяншэнне плошчаў, патлумачылі, зрабілі свядома. Пад шохамі на перапрацоўку ляжыць яшчэ траста 2007 года нарыхтоўкі. Для работы аднапаточнай лініі ў тры змены запасу і вырашчанай новай хопіць на шмат год наперад.

Накірунак узяты на якасць і зніжэнне сабекошту новай сыравіны. Пад пасеў ільну унеслі ўсе неабходныя ўдабрэнні, ёсць прэпарат правесці хімпраполку, звярнуўшы ўвагу на барацьбу супраць пырніку. Для вырошчвання даўгунцу з мэтай атрымання акрамя трасты і насення маюць 5 тон французскага насення Алізэ, праўда, 4-й рэпрадукцыі. Пад гэтым гатункам ільну будзе занята каля 600 гектараў плошчаў. На астатніх плошчах будуць скарыстоўваць насенне айчынных гатункаў.
Старт узяты добры, але наперадзе ў коханаўскіх ільнаводаў шмат працы і розных выпрабаванняў. Верыцца, што з такім настроем, з якім выйшлі на сёлетнюю пасяўную, правядуць яны і ўсе астатнія этапы работ. Усё для гэтага на прадпрыемстве ёсць, а найперш — людзі, якія не навічкі ў сваёй адказнай справе на сяўбе льну.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Клопатам пра будучы ўраджай жывуць коханаўскія ільнаводы ”

  1. Александр , 23 апреля 2014 , 12:52

    Ну если на фото действительно тракторист, то такому предприятию можно только позавидовать.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене