Выжываць складана, але прадпрыемства цяжкасцям не здаецца

31 мая 2014 11:47

Няпростае становішча ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці і будаўніцтва не магло не адбіцца і на дзейнасці меліярацыйнай галіны. Так, напрыклад, па стане на 1 мая запазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад талачынскім ПМС складала каля мільярда рублёў.

Сёлетняй зімою банкі не далі меліяратарам Талачыншчыны ніводнага крэдыту (раней заўсёды ў зімовы перыяд рамонт тэхнікі праводзіўся з выкарыстаннем крэдытных рэсурсаў). Не заўсёды стабільна фінансуюцца меліярацыйныя работы. Тым не менш прадпрыемства нават у такіх умовах працягвае выконваць свае функцыі і зарабляць сваёй працаю і на зарплату, і на падтрыманне ў належным стане матэрыяльна-тэхнічнай базы.

ПАСТАЯННА Ў ПОШУКУ ПРАЦЫ

— На сучасным этапе, — расказвае дырэктар ПМС Лемешаў У. М., — наш поспех у значнай ступені залежыць ад здольнасці самастойна знаходзіць заказы на выкананне любых відаў работ, за якія мы толькі здольныя ўзяцца. І мы нястомна шукаем, прапаноўваем, самі знаёмімся з прапановамі, удзельнічаем у тэндарах. Мы гатовыя брацца за працу і ў сваім раёне, і ў суседніх, і ў больш аддаленых. Працавалі са сваімі бульдозерамі і экскаватарамі на Барысаўшчыне, капалі сажалку ў Круглянскім раёне, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі кінатэатра ў Талачыне.

Узровень дабрабыту прадпрыемства абумоўлены наяўнасцю плацежаздольных заказчыкаў: будуць заказы з гарантыяй своечасовага разліку за іх выкананне — будуць прыбыткі і высокія зраробкі. На сённяшні дзень, напрыклад, удзельная вага зарплаты на ПМС не павінна перавышаць 32%. Гэта значыць, што, умоўна кажучы, з заробленых ста мільёнаў можна толькі 32 аддаць на выплату заробкаў. А шукаць новыя заказы і змагацца з канкурэнтамі за тэндары вельмі складана, таму што практычна ва ўсіх раёнах ёсць свае меліярацыйныя, будаўнічыя і дарожныя арганізацыі, і самі яны не адмовяцца ні ад якой аплачваемай працы.

ЛЮДЗІ, НА ЯКІХ УСЁ ТРЫМАЕЦЦА

Зразумела, што фінансавыя поспехі залежаць не толькі ад аб’ёму выкананых работ, але і ад якасці іх выканання. А яна ў сваю чаргу залежыць ад забяспечанасці кадрамі. Кампетэнтнасць, майстэрства работні-каў, вопыт і дысцыпліна — вось гарантыя таго, што заказчык застанецца задаволены, звернецца да тваіх паслуг яшчэ раз і парэкамендуе цябе іншым.

Як жа выглядае кадравы састаў ПМС? Ці не разбягаюцца людзі хто ў іншыя сферы, хто ў Расію?

— Касцяк надзейных кадраў захаваўся, — расказвае Уладзімір Мікалаевіч. — Пры гэтым разам са старымі, праверанымі часам людзьмі, для якіх прадпрыемства ўжо даўно стала родным, працуюць і больш маладыя, але таксама перспектыўныя спецыялісты. Ёсць яны як у інжынерна-тэхнічным корпусе, так і непасрэдна на вытворчасці. Па меры неабходнасці займаемся павышэннем кваліфікацыі сваіх работнікаў. Так, нядаўна навучылі ў коханаўскім ліцэі механізатара на машыніста экскаватара, адпраўлялі майстра ў Мінск на курсы па дарожным будаўніцтве.

ПОШУК ДАДАТКОВЫХ ЗАРОБКАЎ НЕ ПЕРАШКАДЖАЕ АСНОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Дадатковаю крыніцаю даходаў прадпрыемства з’яўляецца здача ў арэнду памяшканняў. У будынку прахадной зараз размешчана крама аўтазапчастак, рыхтуюцца да здачы ў арэнду памяшканні на другім паверсе гэтага ж будынка і бокс на мехдвары. Кліенты пакуль што не вызначаныя, але гэта справа часу, бо месца знаходжання аб’ектаў даволі прывабнае і перспектыўнае, недалёка ад цэнтральнай вуліцы горада.

Акрамя вышэйназваных відаў дзейнасці займаецца ПМС пахаваннем аварыйных будынкаў у сельскай мясцовасці, будаўніцтвам дарог, дапамогаю сельгаспрадпрыемствам, культуртэхнічнымі работамі на чыгунцы, але пры ўсім гэтым паспяхова выконвае свае прамыя абавязкі — праводзіць абслугоўванне і рамонт меліярацыйных сістэм, абнаўляе машынны парк (на здымку: новы дрэнаўкладчык, узяты ў лізінг). Так, у гэтым месяцы здадзена пасля рэканструкцыі меліярацыйная сістэма “Гигант-Новинка” (90 гектараў), здача якой планавалася толькі на верасень. Пачаліся работы на меліярацыйнай сістэме “Красное знамя” (122 гектары).

— Пад азімую сяўбу павінны будзем здаць, — упэўнены Уладзімір Мікалаевіч. — Рэканструкцыю аб’ектаў мы заўсёды ажыццяўляем паспяхова і з апярэджаннем запланаваных тэрмінаў. Якім бы цяжкім ні было жыццё, а дзякуючы майстэрству і працавітасці нашых людзей свае задачы мы выконваем. І таму сёння напярэдадні нашага прафесійнага свята я з задавальненнем і ўдзячнасцю віншую ўсіх сваіх калег, усіх ветэранаў, якія зрабілі неацэнны ўклад у развіццё прадпрыемства, і цяперашніх работнікаў, якія перанялі ў іх эстафету. Жадаю вам поспехаў і задавальнення ў працы, асабістага дабрабыту і здароўя.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2020

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Конкурс туристических фильмов

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей