Захапленне – і дзеля душы, і дзеля заробку

12 июня 2014 15:47

Сяргей Зяцеў з Коханава займаецца дрэваапрацоўкаю. У цяперашні час гэты занятак з’яўляецца для яго яшчэ і крыніцаю заробку (зарэгістраваўся як рамеснік і прапаноўвае свае вырабы на продаж), але пачыналася ўсё з захаплення, са звычайнай цікаўнасці і заняткаў у вольны час дзеля ўласнага задавальнення.

– Давялося пабываць на дрэваапрацоўчым заводзе, – расказвае майстар. – Убачыўшы працэсы, якія там адбываліся, зацікавіўся, загарэўся жаданнем і сам паспрабаваць. Паспрабаваў – спадабалася, стала зацягваць, пачаў набываць інструменты, матэрыялы, станок сабраў з розных запчастак.

Тавары, якія вырабляе Сяргей Аляксеевіч, выглядаюць не горш за фабрычныя: трывалыя, моцныя, гладкія, сіметрычныя – словам, дасканалыя і прывабныя для пакупніка. Асартымент складаюць элементы мэблі, інтэр’еру, разнастайныя гаспадарчыя прылады: паліцы, падстаўкі для кветкавых гаршкоў, табурэткі, тапарышчы, ручкі для дзвярэй, вешалкі, кухонныя рэчы і іншыя прадметы як прыкладнога, практычнага прызначэння, так і эстэтычнага, для ўпрыгажэння. А сама па сабе рамесніцкая дзейнасць, дарэчы, таксама з’яўляецца сінтэзам двух розных, не заўсёды сумяшальных элементаў – творчага і дзелавога, і цудоўна, калі камусьці ўдаецца гарманічна іх спалучыць.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене