Нашы вёскі не павінны быць самымі страшнымі ў Беларусі

18 июня 2014 14:03

Прыемным выключэннем сярод недагледжаных, разваленых і зарослых сядзіб, якіх нямала ў вёсцы Пуські, з’яўляецца дача Галіны Траянавай (на здымку). Жыве Галіна Рыгораўна ў Оршы, але з вясны да восені знаходзіцца тут, у роднай вёсцы ў бацькоўскай хаце.

Кожны прыезд у Пуські не толькі прыносіць жанчыне радасць сустрэчы з мясцінамі дзяцінства, але і выклікае адчай, боль за іх цяперашнюю занядбанасць.

— Я, прызнаюся, па розных вёсках мала бываю, — расказвае Галіна Рыгораўна, — можа быць, таму, калі сюды прыязджаю, дык мяне проста жах бярэ, у галаве не ўкладваецца, няўжо гэта ўсе вёскі такія страшныя, па ўсёй краіне?! Ну не верыцца, не можа такога быць! Сяброўка з Круляўшчызны прыязджала, таксама жахнулася, ніколі такога кашмару не бачыла.

Шмат гадоў таму на вясковай вуліцы ляжала вадасцёкавая труба. Цяпер ад яе не засталося следу, і ў час дажджоў на гэтым месцы ўтвараецца балота:

— Зяць прыязджае і пакідае машыну там, далей пешшу ідзе. Або я напярэдадні прыезду бяру лапату і пракопваю канаўку, каб ваду спусціць.

Атмасферу запусцення і недагледжанасці ў першую чаргу ствараюць безгаспадарныя дамы і зараснікі пустазелля вакол іх. Галіна Рыгораўна абкошвае сваю дачу трымерам, не шкадуе бензіну і на тое, каб прайсціся ім па супрацьлеглым баку вуліцы, а таксама дапамагчы пажылой суседцы.

— Ёй самой ужо няма як, дык я выручаю. Яшчэ жартую часам, верталёт праляціць, дык я гавару: “Ну, што, сядзіце тут у бур’яне, а вунь начальства паляцела, агляд робіць, цяпер чакайце, прыйдзе вам штраф”.

Дарэчы, наконт штрафаў. Галіна Рыгораўна падзялілася цікавым назіраннем:

— Мая сястра жыве ў Арэхаўску. Яна расказвае, што ў іх як толькі прамарудзіш, не скосіш траву — адразу аштрафуюць. І ніхто не будзе глядзець, жывеш ты тут пастаянна ці толькі часам заязджаеш. Твая маёмасць — ты за яе адказваеш, даглядай, каб выгляд усяго населенага пункта не псавала.

На самай справе, канечне, Пуські — не адзіная “кашмарная”, кажучы словамі нашай субяседніцы, вёска Беларусі. Варта праехаць па Талачынскім раёне, каб пераканацца, што падобных населеных пунктаў тут хапае. І эфектыўным крокам на шляху да выпраўлення становішча стала б актывізацыя насельніцтва ў справе навядзення парадку. А з недахопам ініцыятыўнасці жыхароў у гэтым напрамку трэба змагацца больш рашучымі адміністрацыйнымі метадамі. Старшыні сельвыканкамаў нярэдка скардзяцца на тое, што пастаянна сутыкаюцца з несвядомасцю грамадзян і вымушаныя ўпрошваць іх абкасіць свае сядзібы, адрамантаваць агароджы і г. д. Але ў такім выпадку выснова напрошваецца сама сабою: неабходна змяніць сваю пазіцыю і пачаць рабіць так, каб жыхары не чакалі, пакуль хтосьці прыйдзе ўпрошваць іх або нават выконваць за іх іх жа абавязкі, а каб ведалі, што візіт прадстаўніка ўлады ў сувязі з праблемаю падтрымання парадку — гэта крайняя мера, ад якой не трэба чакаць нічога добрага.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене