Прыродная кемлівасць і ў душы нястомнасць

20 июня 2014 12:48

Такое ўбачыш зрэдку, але яно ёсць. Ідучы па мурожнай сцяжыне, мужчына нахіліўся да зямлі, узняў паперчыну. Уразіла, прыпыніліся, каб пазнаёміцца. Хвілін з дзясятак таму бачылі яго ўжо за працай. З самаробнага апырсквальніка апрацоўваў ад пустазелля соткі збажыны. Хтосьці заўважыў: “Які чысты, дагледжаны агарод, як добра ідзе ў рост пшаніца…”

Вёска Загацце, а ён яе карэнны жыхар, хаця на выгляд падаўся нам Павел Сцяпанавіч Грабоўскі самавітым гараджанінам. Ды з першых слоў гутаркі адчулася: памыліліся… Такія сардэчнасць, шчырасць, багацце душы і сакавітасць моўная заўжды ад зямлі, працы, гаспадарлівасці.

— Тут пражываю, — заўважыў з прыемнай усмешкай на вуснах суразмоўнік, — цэлыя 75 год. 40 год у саўгасе рабіў, які пачаўся пры Бабкове, і да выхаду на адпачынак…

— Ордэны, медалі атрымалі за гэтае?

— Так, медаль “Ветэрану працы”, розныя дыпломы, граматы, падзякі.

— Гэта ваш домік?

— Да, мая тут фазэнда…

— Карані загацкія?

— Бацька адсюль. У 1939 годзе на Фінскую пайшоў, у гэты год і я нарадзіўся. Потым першым прызывам пайшоў на фронт у Вялікую Айчынную. Каля Віцебска ў баях усе яны і палеглі тады. Так што я яго не бачыў і не памятаю. Нас трое сыноў засталося. Старэйшыя паўміралі, я адзін застаўся.

— Засталіся за ўсіх — за бацьку і братоў?

— Так, так, з сям’і нашае на ўсё Загацце адзін.

— Што маеце з зямлі?

— Амаль гектар. Коніка трымаем, куры ёсць. А свіней летась пабілі. Клопат гэта, але цяжка зараз без яго, прывыклі.

— Сееце, садзіце што?

— Там азімая пшаніца, а тут во, каля дома, яравая. 20 сотак бульбы саджаем. Дапамагае, як я называю яго, апякун наш, старэйшына вёскі Аляксандр Усціновіч. Ён малайчына. Падтрымлівае, дзеліцца апошнім. Калі рыбіну зловіць — пакіне мне. І нічога ніколі не возьме ўзамен.

— А дзе вы навучаліся механізатарскай справе?

— У Бабінічах, гэта даўно было.

— Колькі коней у вёсцы зараз?

— У нашым канцы тры конікі, і там адзін. Пакуль сілы ёсць, будзе чым зямлю дагледзець.

— Праблемы якія хвалююць, з вадою што?

— У мяне “Родничок”, помпу ўкіну ў крыніцу — і з вадой праблем няма. Ды і рака ж побач, лічаныя метры да вады. Паглыбілі нашу раку Усвейку ў 1961 годзе, а адразу пасля вайны рукамі капалі, асушалі падыходзячае да вёскі балота.

— А мост калі ў вас з’явіўся?

— У 1964 годзе. Добра помню, бо са службы ў арміі прыйшоў у 1962 го-дзе. Прараб з Рыдамля займаўся яго ўзвядзеннем, Кубарскі, і палі вельмі цяжка забіваліся. Вось і жыве цяпер гэтая прыгажосць, яшчэ і рыбай многіх частуе.

— Што ўмееце рабіць, да чаго інтарэс?

— Усё, што патрабуецца для жыцця чалавеку, вяскоўцу, умею. Іншым разам жартую, што, калі б далі самалёт, то справіўся б і з ім. Нікога збудаваць, адрамантаваць ніколі не прасіў, усё магу сам. Магу і валёнкі зваляць, і іншыя вырабы з шэрсці, робім, як гаворыцца, паціхеньку, хоць і закончыў усяго шэсць класаў.

— Вашаму аптымізму ў поглядах на вёску, умовы пражывання ў глыбінцы можна толькі пазайздросціць…

— Дык я ж шчыра гавару, што жыць можна ў нас, а калі вось яшчэ мост па-правяць — будзе як у Маскве. Ды і на справе яно так: калі ёсць здароўе — працуеш, а калі працуеш — то і жывеш, добра і шчасліва, на радасць сабе і іншым.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене