Праца ад світання да змяркання, а калі трэба, то і ноччу

9 июля 2014 9:59

Нярэдка, выязджаючы з віншаваннямі і падарункамі да механізатараў-перадавікоў, іх бывае складана знайсці. Таму яны і перадавікі, што не сядзяць на месцы, а заўсёды знаходзяцца ў дарозе, не чакаюць падзяк і славы, а спяшаюцца рабіць сваю справу, пакуль спрыяе надвор’е ды іншыя разнастайныя акалічнасці, ад якіх залежыць праца хлебаробаў і жывёлаводаў.

Такім атрымаўся і візіт старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Зуевай В. І. да лідара прамежкавых спаборніцтваў па корманарыхтоўцы Уладзіміра Ворашня (УП “Надзёжына”). Пакуль ехалі з Талачына да Рамашкава, тая сянажная яма, на якой дамовіліся сустрэцца, была ўжо закрытая. У рэшце рэшт “злавілі” Уладзіміра Анатольевіча на палявой дарозе, калі ён вёз на сваім “Беларусе-2522″ чарговы поўны прычэп ПС-45 — ужо ў іншую яму.

Поўная самааддача, праца з раніцы да змяркання — звычайна з’ява для механізатара ў гарачы перыяд.

— Бывала, і ноччу трактар працаваў, іншы чалавек на яго садзіўся, — расказаў Уладзімір Анатольевіч.

Сапраўды, тэхніка не стамляецца, таму калі спраўная, то можна эксплуатаваць яе няспынна. А вось магчымасці чалавека не бязмежныя. І тым не менш прафесіяналізм і любоў да сваёй працы таксама робяць многае.

У. МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене