Свята вёскі прайшло ў Парэччы

28 июля 2014 14:06

Добрай традыцыяй у раёне стала правядзенне свята вёскі. Гэта ўнікальная магчымасць для мясцовых жыхароў адчуць сябе адзінай суполкай, успомніць імёны славутых землякоў, пазнаёміцца з гісторыяй родных мясцін, паслухаць выступленні артыстаў.

Вёска Парэчча адна са старэйшых у раёне. Каля хаты ветэрана працы Тамары Браніславаўны Голубевай у гэты дзень было асабліва людна. Свята вёскі сумесна арганізавалі і правялі аўтаклуб пад кіраўніцтвам Людмілы Ждановіч і Сяргея Берастава, а таксама  Азерацкі сельскі клуб (загадчыца Таццяна Сазоненка). Гледачы маглі палюбавацца прыгажосцю рукадзелля мясцовых майстрых — ткацкіх вырабаў, вязаных рэчаў, вышыванак.

Вядучая свята Таццяна Сазоненка расказала гісторыю ўзнікнення вёскі, назвала імёны настаўнікаў мясцовай школы. Аказваецца, да Кастрычніцкай рэвалюцыі вёска належала памешчыкам Славінскім, налічваўся тут 141 чалавек, працаваў млын. Пасля дзейнічаў маслабойны завод, пашыўная і раскройная майстэрні.

У час вайны ў вёсцы засталіся старыя і дзеці. Жыхары падтрымлівалі партызанскі рух, жанчыны пяклі хлеб для партызан. У самотнай цішыні прагучалі імёны загінуўшых ў Вялікай Айчыннай вайне, іх памяць прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

У цяжкія пасляваенныя гады калгас “Герой” узнавіў сваю дзейнасць, а ў 1950 годзе ўвайшоў у склад калгаса “18 партз’езд”. Паступова вёска пашыралася, будаваліся новыя дамы. У гады ўздыму тут налічвалася 500 жыхароў. З цягам часу колькасць  насельніцтва памяншалася, зараз засталося 22 чалавекі.

Да мікрафона падышла адна са старэйшых жыхарак Парэчча Зінаіда Аляксандраўна Сантук. Яна родам з Нізкага Гарадца, пяцьдзясят гадоў аддала рабоце ў калгасе.  Як чалавек нераўнадушны, жанчына душой перажывае за дабрабыт сваіх аднавяскоўцаў. Зінаіда Аляксандраўна павіншавала ўсіх са святам вёскі, пажадала моцнага здароўя, поспехаў.

Сапраўдным сюрпрызам стаў прыезд на свята нашага шаноўнага земляка Анатоля Антонавіча Шнэйдара, які ўнёс вялікі ўклад у даследаванне гісторыі Талачыншчыны. У гэтай вёсцы ён нара-дзіўся, тут правёў сваё дзяцінства. Анатоль Антонавіч расказаў пра лёс некаторых знакамітых людзей, выхадцаў з вёскі Парэчча, а таксама падарыў аднавяскоўцам напісаную ім кнігу “Вам на добры ўспамін”.

Для прысутных на свяце прагучалі прыгожыя задушэўныя песні ў выкананні Людмілы Ждановіч,  Алены Перамёты, Марыны Какошкі, Міколы Сушкевіча.
Падчас канцэрта ўвагу ўдзельнікаў свята прыцягнуў бусел, які доўга кружыў над канцэртнай пляцоўкай. Ён нібы заяўляў аб сабе як паўнапраўны жыхар гэтай слаўнай  вёскі, неад’емны сімвал еднасці чалавека і прыроды, працы і жыцця.

А. СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене