Папрыгажэў цэлы квартал

22 августа 2014 15:59

У мінулую суботу пасля рэканструкцыі ўрачыста адчыніў дзверы будынак, дзе знаходзіцца раённая арганізацыйная структура РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Па сутнасці, гэта зусім новы аб’ект, які з’явіўся на месцы будынка дырэкцыі паляўнічай гаспадаркі. У яго ўзвядзенне ўкладзена амаль 500 мільёнаў рублёў. І, як гаворыцца, недарэмна.

— Нешта падобнае на Віцебшчыне, — заўважыў кіраўнік абласной арганізацыйнай структуры Павел Жылінскі, — у нас не знайсці. Прыемнае фасаднае рашэнне будынка, зручны і ўтульны інтэр’ер, высокі эстэтычны ўзровень. Пасуе да ўсяго афармленне двара, выкладзенага бесернай пліткай…

Сапраўды, кожная дэталь у збудаванні прадуманая, узважаная. Таму што, як хтосьці заўважыў, рабілі ўсім мірам, талакою, укладалі душу — і атрымалася на заглядзенне. Малайцы будаўнікі, хто рыхтаваў дакументацыю, выкладаў сцены, рабіў дах, выконваў аддзелачныя работы. На першым паверсе атрымалася тры шыкоўныя кабінеты, адзін з якіх адначасова можа быць актавай залай. А на другім паверсе, як мяркуецца, у лістападзе-снежні з’явіцца магазін тавараў для паляўнічых і рыбаловаў. Пра такую зручнасць для аматараў гэтага адпачынку можна было раней толькі марыць. І вось нарэшце мары збываюцца.

На справе клопаты пра чалавека, члена БТПР, у цяперашняга кіраўніцтва выходзяць на першы план. Апантаны развіццём паляўнічай гаспадаркі ў раёне, яе дырэктар Пётр Салаўёў згуртоўвае вакол сябе шырокае кола аднадумцаў, якія актыўна праводзяць у жыццё сур’ёзныя планы і намеры. Толькі за летні перыяд пабачылі свет адноўленыя на высокім узроўні святыня раёна Барысаглебская крыніца і зона адпачынку, праведзены два масавыя мерапрыемствы-конкурсы для паляўнічых і рыбаловаў. І зноў прыемная падзея. На ўдзел у ёй сабраліся старшыні пярвічных калектываў паляўнічых, штатныя работнікі, члены прэзідыума раённай агранізацыйнай структуры, госці з вобласці. Хвалюючы прыемны момант, пераразаецца стужка і абвяшчаецца адкрыццё новага будынка ўстановы. Гонар зрабіць гэтае прадастаўляецца кіраўніку абласной структуры Паўлу Жылінскаму, дырэктару паляўнічай гаспадаркі Пятру Салаўёву і выконваючаму абавязкі старшыні РДГА “БТПР” Рыгору Хранкову.

— Вы добра памятаеце, — гаворыць Пётр Аркадзьевіч Салаўёў, — што было на гэтым месцы раней. Прайшоў некаторы час — і нам удалося ў самыя сціслыя тэрміны ўзвесці гэты домік-прыгажун. Дапамаглі добрая падтрымка з боку нашых паляўнічых, разуменне неабходнасці развіцця з укладаннем пэўных сродкаў і ў будаўніцтва. Дзякую старшыням пярвічных калектываў, якія правялі сходы, па магчымасці сабралі капейку на ўзвя-дзенне новага будынка і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Пазыкай у 100 мільёнаў рублёў аказала дапамогу вышэйстаячая абласная структура, ва ўсім мы адчувалі падтрымку асабіста Паўла Цімафеевіча Жылінскага. Ён падтрымлівае пастаянна кантакт з намі, са старшынямі пярвічных калектываў. Абмяркоўваем спрэчныя пытанні, знаходзім шляхі вырашэння. Таму не стаім на месцы, рухаемся наперад…

— Мне прыемна наведваць Талачынскую раённую арганізацыйную структуру, — заўважае Павел Цімафеевміч Жылінскі. — Тут працуюць на вынік, сабрана і арганізавана, без мітусні і высокіх слоў. У сітуацыі, калі не стала дзікага кабана, на якім засноўвалася эканоміка паляўнічай гаспадаркі, не разгубіліся. Знаходзяць іншыя варыянты, паспяхова вядуць справу. У гэтых умовах яшчэ і будуюцца. Калі пачыналі ўзвя-дзенне гэтага аб’екта, не верылася, што так хутка і на высокім узроўні завершаць работы. А сёння ёсць на што паглядзець дзякуючы ўсяму калектыву паляўнічых раёна.Такога офіснага будынка не ўбачыш нідзе ў вобласці, і зрэдку дзе ёсць такія ў рэспубліцы. Яго з’яўленне ў Талачыне стала магчымым дзякуючы намаганням і асабістай ініцыятыве дырэктара гаспадаркі Пятра Аркадзьевіча Салаўёва, падтрымцы яго пачынанняў кіраўніком раёна Аляксеем Сілівестравічам Гарнаком. Прыемна ўсведамляць, што не ў самых прымальных умовах для нашай сферы дзейнасці мы нешта робім і ў нас няблага атрымліваецца. Гэта добры прыклад і для ўсіх астатніх на Віцебшчыне…

З прыемнай падзеяй у жыцці раённай страктуры паляўнічых і рыбаловаў сваіх таварышаў, членаў дзяржаўна-грамадскай арганізацыі, павіншавалі Рыгор Хранкоў, Уладзімір Расянок, Мікалай Цішкевіч.

Як зазначыў Пётр Салаўёў, усё, што робіцца, гэта — для людзей, жыхароў раёна і гасцей Талачыншчыны. У нас надзвычай прыгожая прырода. Кожны пры жаданні  можа наведацца ў Домік паляўнічага ў Рацаве, скарыстацца створанымі ўмовамі, парыбачыць.

Тут сапраўды нас чакаюць і робяць шмат для таго, каб змястоўна, з карысцю мы праводзілі свой свабодны час, дакраналіся з павагаю і любоўю да Яе Вялікасці Прыроды.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Папрыгажэў цэлы квартал, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram