Дзе нарадзілася, там і прыгадзілася

1 сентября 2014 12:00

Знаёмства з Вольгай Кузьмінічнай Канановіч паклала пачатак нашым сяброўскім узаемаадносінам. Па-жаноцку абаяльная, уважлівая да субяседніка, яна прыцягвае да сябе шчырасцю, далікатнасцю і тактоўнасцю.

Дзяцінства яе прайшло ў вёсцы Замосце. Калі дзяўчынцы споўнілася сем гадоў, сям’я засталася без бацькі.  Характар і светапогляд яе фарміраваўся на прыкладзе  жанчын, якія ўмелі і любілі працаваць, трымаць ва ўсім парадак і чысціню. Маці была добрай гаспадыняй, прывучала і дачку не цурацца працы. Выхаваная ў лепшых вясковых традыцыях, Вольга Кузьмінічна  ўмее даглядаць гаспадарку, ствараць прыгажосць  у доме і вакол яго сваімі рукамі.

Вучылася яна ў Хаценіцкай васьмігадовай школе, тут жа пачала працаваць настаўніцай пасля заканчэння філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута імя М. Горкага. Вялікі ўплыў на выбар прафесіі аказалі вопытныя педагогі — дырэктар школы Міхаіл Сямёнавіч Аўсюкевіч і настаўніца рускай мовы і літаратуры Паліна Іванаўна Аўсюкевіч. У роднай вёсцы прайшлі лепшыя гады яе жыцця. Прызджаючы сюды цяпер, са смуткам Вольга Кузьмінічна глядзіць на пакінутыя хаты, апусцелыя вуліцы, калісьці напоўненыя  знаёмымі  да болю галасамі вяскоўцаў.

З імі і колішнімі вучнямі звычайна сустракаецца на Радаўніцу. Цікавіцца іх жыццём, у нечым дае парады. Усхвалявана расказала Вольга Кузьмінічна пра аднаго са сваіх вучняў, Міколу Кандратава. Сціплы вясковы хлопец мае матэматычна склад розуму, працуе інжынерам-інфарматыкам у Мінску.  Цікава, што работа з сухімі разлікамі, алгарытмамі не перашка-джае яму пісаць вершы на роднай мове. Як аказалася, Мікола выдаў некалькі зборнікаў паэзіі. У ліку твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў яго ўспаміны пра родную вёску ўвайшлі ў кнігу “За мостом моего детства”. Вользе Кузьмінічне было вельмі прыемна, што ў жыцці Міколы спатрэбіліся веды, атрыманыя на яе ўроках. Настаўніца ўпэўнена — нельга страціць тую нітачку, якая звязвае нас з радзімай. А з узростам гэтае пачуццё ўспрымаецца яшчэ больш глыбока і востра.

За плячыма Вольгі Кузьмінічны сорак чатыры гады педагагічнай дзейнасці. На працягу дваццаці з іх займала пасаду дырэктара школы. Першыя крокі як кіраўніка педкалектыву былі даволі цяжкія. Дапамог ёй  папярэдні дырэктар Генадзь Фёдаравіч Бурскі.

Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, Вольга Кузьмінічна  засумавала па ўроках, непаседлівых вучнях, цікавым і насычаным школьным жыцці. З радасцю згадзілася працаваць два разы на тыдзень у Азерацкай базавай школе. Яна хутка знаходзіць кантакт з дзецьмі, любіць і разумее іх, ахвотна дзеліцца вопытам з калегамі. Прызналася, што работа дае магчымасць адчуць сваю запатрабаванасць, сілу і энергію, якія так неабходныя ў яе ўзросце.

Дваццаць сем гадоў яна пражыла ў Воўкавічах.  Да людзей заўсёды ставіцца з павагай,  умее выслухаць, стараецца дапамагчы. На працягу дваццаці гадоў выбіралася дэпутатам Воўкавіцкага сельскага Савета, два скліканні была дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.  Вясковае жыццё Вольга Кузьмінічна ведае, як гаворыцца, знутры, душой перажывае змены, якія адбываюцца на вёсцы. Маладыя сем’і шукаюць больш перспектыўныя населеныя пункты. Нехта з іх падаўся ў іншую гападарку, хтосьці пакінуў раён. Настаўніца любіць сваю вёску, марыць бачыць яе іншай, сваім асабістым прыкладам па ўтрыманні дома і падворка паказвае, як гэтае рабіць.

Алена СЕРАДА.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Дзе нарадзілася, там і прыгадзілася, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Дзе нарадзілася, там і прыгадзілася ”

  1. Мікола , 4 октября 2014 , 22:03

    Чытаю гэты артыкул, а перад вачыма паўстаюць мае настаўнікі Коласаўскай васьмігадовай школы імя С.П.Супруна (на жаль ужо закрытай). Гэта Гаеўскі Л.А. (вучыў мяне з 1 па 4 класы), Алецкая Е.К. (яго жонка. Была нашай класнай з 5 па 8 класы), Аўсіевіч І.С., Аўсіевіч Г.І. Рудзько А.І. Зямны ім паклон. Гэта былі сапраўдныя НАСТАЎНІКІ!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене