Дапамога сялу: па-суседску жывуць, працуюць, дапамагаюць

5 сентября 2014 16:51

Здаецца, зусім нядаўна камбайны ў спякотныя дні рассякалі збожжавыя хвалі на палях. А ўжо першыя восеньскія прыкметы гавораць — нельга траціць час. Менавіта ў гэтыя дні закладваецца ўраджай будучага года.

У ААТ “Жукнева” на мехдвары роўнымі радамі стаяць выканаўшыя свою адказную місію камбайны.  Але палявыя работы не спыняюцца. Пад азімыя зерневыя культуры тут адведзена 1350 гектараў.

У выкананні палявых работ дапамогу сельскагаспадарчаму прадпрыемству некалькі гадоў запар аказваюць Талачынская раённая арганізацыйная структура Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і Рацаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Вось і сёлета  Міхаіл Васільевіч Глявіцкі, які працуе санітарам у доме-інтэрнаце і мае спецыяльнасць механізатара, не застаўся ў баку ад дапамогі гаспадарцы. Тым больш, што  тут працуе механізатарам  яго брат Мікалай.  Віктар Віктаравіч Сырадоеў (на здымку) апошнія восем гадоў робіць егерам у паляўніча-рыбалоўнай службе раёна. Да гэтага амаль дваццаць гадоў  яго жыццё і дзейнасць былі звязаны з калгасам імя Валадарскага, дзе ён працаваў механізатарам. Жыве ў Жукневе. Роднай гаспадарцы дапамагае і на сяўбе траў, і на правядзенні хімічнай праполкі, і г. д. Зараз на трактары МТЗ-82 вядзе апрацоўку глебы гліфасатамі.

— Норму выконваю, але шмат залежыць ад надвор’я. А ўвогуле, што даручаюць, тое і раблю. Шкада, што менш сёлета давялося працаваць, у летні  сезон быў заняты на сваёй осноўнай рабоце, — падзяліўся Віктар.

Вось так па-суседску жывуць, працуюць і дапамагаюць  жукнеўцы. Бо родная зямля агульная. А значыць, і клопат аб ёй таксама агульны.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене