Вёска Рыдамля: каля бойкай дарогі і на ўзбочыне жыцця

6 сентября 2014 11:59

У вёсцы Рыдамля засталося пяць пастаянных жыхароў, яшчэ столькі ж па сезоне ад’язджаюцца да дзяцей і з вясною вяртаюцца зноў у родныя гнёзды. Прыйдзе час, лічаць, калі ўжо трэба будзе застацца там і назусім. А пакуль што — толькі дадому, дзе сад і агарод, грады, чыстае паветра, вольнасць і прыгажосць.

У перавагах вясковага жыцця ў гэты восеньскі перыяд, калі да зямлі ад яблыкаў гнуцца дрэвы, шмат іншых пладоў, ружовіцца рабіна і чырванеюць кусты каліны, цішыня ў прасторы і супакой на душы, пераканаліся і мы. У адным доме, прасторным, утульным, дагледжаным і светлым, дзе гаспадыняю Дар’я Іванаўна Яроменка (адна са старэйшых у вёсцы, ёй 85 год) стрэліся нам і Тамара Мікалаеўна Кубарская, і Надзея Нічыпараўна Фралова.

Такія прыходы адно да аднаго з розных канцоў вёскі, уключаючы і вёску Батракі, для іх рэдкасць. А гэтая і зусім выпадковасць. У гэты дзень яны сабраліся разам, каб з падтрымкаю адна адной пайсці развітацца, праводзячы ў апошні шлях, са сваёю аднасяльчанкай, якая пражывала ў горадзе і заўчасна пайшла з жыцця.

Перадусім кожная ўзгадала і сваё. Нягледзячы на добры век, шмат перажыла Дар’я Іванаўна. Не ў свае гады не стала мужа, пахавала і двух сыноў. Сэрца матулі на такое не можа забыцца. Выплаканы ўсе слёзы, горыч на душы. Калі на ганку сустракала пляменніка Мікалая, што зазірнуў да цёткі Дар’і і наведаць могілкі сваіх родных, доўга ў яго ўглядалася, шчыра, разгублена пытаючыся: “А што ж ты за чалавек, не магу спазнаць, хто ты…”

І калі толькі Мікалай загаварыў, па голасе распазнала, хто да яе завітаў, заўважыла, што не чакала, што з Мінска ён паедзе, каб пабыць на могілках на гадавіну, ужо 21 год, як яе не стала, сваёй матулі, стала ўзгадваць свае крыўды, расказваючы, як даўно ўжо не бачыла ў сценах дома тых, для каго не шкадавала ні сіл, ні здароўя, праводзячы бяссонныя ночы ў клопатах пра дзяцей і ўнукаў.

Шчымлівыя пачуцці іншага роду выклікаў аповед Тамары Мікалаеўны Кубарскай. Дачка не прапускала ніводнага выхаднога, наведвала, дапамагала. Нават, калі пагоршала зда-роўе, не ўпусціла моманту праведаць матулю.

Прагаварылі тады з Галяй усю ноч, да раніцы. Назаўтра яна паехала назад у Магілёў, а праз тры дні яе не стала.

— Цяжка хаваць кожнаму сваіх родных, — у адзін голас заўважылі жанчыны, — але немагчыма ўявіць тым, хто не перажыў страту сваіх дзяцей, што гэта за жыццё. Свеціць сонейка, ліецца блакіт, а перад вачыма ноч, шэрань і цемра…

Не складвалася спачатку гутарка пасля такіх успамінаў, як наогул ім жывецца. Як пераносяцца сцюдзёныя зімы, калі снегам забівае вуліцу і няма сіл дайсці да калодзежа, прынесці вядро вады, як летам прыхо-дзіцца, калі вымахвае трава і яе трэба касіць. Але слова за слова — і пайшла размова.

Дзякуюць, што не пакідае без клопату сацыяльны работнік Мікалай Грабоўскі. Гэта ён акуратненька, пад шчотачку выкошвае ўсё насупраць дамоў, дзе жывуць людзі, падстаўляе плячо ў апрацоўцы агародаў, забеспячэнні палівам і г. д. І хоць і Тамары Мікалаеўне, і Надзеі Нічыпараўне ва ўсім дапамагаюць дзеці, унукі, роля сацыяльнага работніка ў іх жыцці незаменная. Дзякавалі і старшыні Серкавіцкага сельвыканкама Таццяне Хадневіч, якая не забываецца пра іх, у курсе іх клопатаў і праблем. Да таго ж Н. Н. Фралова яшчэ і старэйшына вёскі, і іх сувязь яшчэ больш цесная, частая. Але ж іншы раз пры сустрэчы з прадстаўніком мясцовай улады пажылыя людзі праяўляюць сціпласць, саромеюцца нешта прасіць. Калі ж пайшла размова на шчырасць, высветлілася, што струхнела агароджа, акаймляючая могілкі, і ніхто, акрамя сельвыканкама, ім не дапаможа. “Хоць бы на наступны год, да Радуніцы, зрабіць, і будзе добра”, — заўважылі жанчыны.

Больш складана з аўталаўкай. Сапраўды, да кожнага, аб’язджаючы вёску, яна не дойдзе. Таму трэба ісці да “помніка”, як выражаюцца мясцовыя людзі. А гэта таксама ім не па сілах, выручае сацыяльны работнік.

А вось з пераходам на так званую мотадастаўку пошты для сельскіх жыхароў маленькіх вёсак стварыліся значныя нязручнасці. І яны, хто раней з ахвотаю выпісваў розныя выданні, уключаючы і раённую газету, зараз пазбаўлены такой магчымасці. За “прапагандыста і агітатара” тут цяпер Тамара Мікалаеўна Кубарская. Аўтамабіль паштавікоў праходзіць з Серкавіц на Нізкі Гарадзец побач з яе домам, таму і трапляе “раёнка” ў яе паштовую скрыню. Але ж такіх вёсак і людзей у іх у нас шмат. Хто ж пра іх падумае? Чаму нямала з таго, што ў нас робіцца па нейкіх аптымізацыях, працуе не на чалавека і не надта ўжо на эканоміку. Яны не будуць ні на каго скардзіцца, нашы сельскія, да ўсяго прывыклыя людзі.

Ды толькі ж нам, хто ў гушчы жыцця, у горадзе ды з аўтамабілем, трэба думаць і ўзважваць па шмат разоў, прымаючы рашэнні, чым яны на справе абарочваюцца не проста супраць чалавека, а супраць састарэлых, значнаю сваёй часткаю адзінокіх. Што да высноў, то адно зразумелае — падобнымі крокамі мы не рашаем праблемы, а толькі ствараем іх яшчэ значна больш.

Віктар БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене