Фінансавая граматнасць: сёння дзеці, заўтра — кліенты банка

8 сентября 2014 16:36

Разлікова-касавы цэнтр №25 у г. Талачыне філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Віцебскага абласнога ўпраўлення з пачатку новага навучальнага года ўключыўся ў рэкламнае мерапрыемства “Твае першыя фінансы”, якое арганізавана ААТ “Белаграпрамбанк” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

— Урокі фінансавай граматнасці сярод школьнікаў, большасцю гэта тычыцца старэйшых класаў, мы праводзім некалькі гадоў. Сёлетняе мерапрыемства ахоплівае вучняў пятых класаў сельскіх школ у колькасці 85. Пяцікласнікі ўпершыню ўступаюць у новы, дарослы этап свайго жыцця. Ім належыць пазнаёміцца са светам фінансаў, грошай і адказных адносін да іх. Дапамогуць ім у гэтым прывабны персанаж Агрык і яго сябар Алесік, чые прыгоды  апісаны ў брашуры “Твае першыя фінансы”. Вельмі займальная і цікавая кніга не толькі для дзяцей, але і дарослых, — расказала намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра Ірына Усціновіч па дарозе на ўрок граматнасці, які прайшоў  у Славенскай сярэдняй школе.

— З фінансавай граматнасцю пазнаёміліся і вучні пятых класаў Усвіжбукскага дзіцячага сада-базавай і Кастрычніцкай сярэдняй школ. У астатніх сельскіх школах такія ўрокі належыць правесці настаўнікам. Кожны пяцікласнік акрамя брашуры атрымае, а некаторыя ўжо іх атрымалі, каляндар,  расклад урокаў  і белыя шарыкі з эмблемай Белаграпрамбанка. Вучні на такіх уроках даведваюцца   пра дзіцячыя банкаўскія карткі і ўмовы іх скарыстання, пра спецыяльную праграму  “Расці вялікі!”, якая дзейнічае ў рэспубліцы ўжо сем год. Кожнае дзіця, якое стала ўдзельнікам гэтай праграмы і тым самым увайшло ў лік кліентаў банка, на свой дзень нараджэння атрымае падарунак, які мы па жаданні бацькоў можам уручыць дома, у школе ці ў нашым цэнтры. Можна таксама прыняць ўдзел у розыгрышы паездкі ў Дзіснейлэнд, аформіць крэдыт на спецыяльных умовах і бясплатна атрымаць банкаўскую картку, — дадала начальнік аддзела рознічных паслуг Таццяна Атрошчанка.

З цікавасцю слухалі вучні, што такое банк, як ён працуе, якія аперацыі выконвае, якім чынам і дзе можна разлічыцца пры дапамозе банкаўскай карткі за пакупкі, паслугі,  як бацькі могуць аформіць крэдыт у банку і іншае цікавае і карыснае  са свету фінансаў, без чаго цяжка ўявіць жыццё сучаснага чалавека. Паглядзелі відэафільм, адказалі на  пытанні работнікаў цэнтра. Дзякуючы такім урокам дзеці на роўных з дарослымі могуць прымаць удзел у планаванні сямейнага бюджэту і нават штосьці падсказаць бацькам.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене