Наш горад: новае жыццё старой вуліцы

11 сентября 2014 16:34

Вуліца Валадарскага  — адна са старэйшых вуліц Талачына. Праз яе ідзе дарога на Лепель, Сянно.

Калісьці яна называлася Канапельчыцкай (па напрамку да вёскі Канапельчыцы), але ў 30-х гадах мінулага стагоддзя на хвалі перайменавання населеных пунктаў, прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў гэтай вулі-цы наканавана было насіць імя  дзеяча расійскага рэвалюцыйнага руху Валадарскага. Праўда, доўгі час  новая назва не прыжывалася сярод жыхароў горада і толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны  ўвайшла ў побыт і жыццё.

Ёсць нейкае асаблівае зачараванне ў вуліцах, завулках, дзе жыхары ведаюць адзін аднаго на працягу многіх гадоў. Цяперашнія гаспадары стараюцца старым дамам, многія з іх яшчэ даваеннага ці першых пасляваенных гадоў узвя-дзення, надаць сучасны вы-гляд. Перабудоўваюць іх, аздабляюць сайдзінгам, афарбоўваюць сцены ў прывабныя колеры. Да нядаўняга часу многія жыхары вуліцы трымалі кароў. Але мінае час, маладым гэта не патрэбна, а старэйшым ужо не пад сілу. Але амаль што каля кожнай хаты ёсць садочак, агароды, пасаджаныя кветкі. Невялікая драўляная, але амаль што казачная хатка (такое адчуванне ад яе выгляду) сям’і Марцінкевічаў, з’яўляецца прыкладам кветкаводства. Тэрэза Міхайлаўна на працягу многіх год песціць свае кветачкі (на здымку). Праўда, псуе выгляд вуліцы пакінутая гаспадарамі хата, уся ў бур’янах.

Хацелася б жыхарам вуліцы мець і нармальныя тратуары. Бо на адным баку вуліцы іх зусім няма, а па другім — зруйнаваная, у ямах рэштка былога асфальтавага пакрыцця, да якога апошнія дваццаць, а можа і болей гадоў, не дакраналася рука чалавека. Па такім вузкім “тратуары” немагчыма прайсці, таму дзіцячыя каляскі выкочваюцца на праезную  частку. Зімой і зусім бяда. Пасля ачысткі дарогі снег адсоўваецца ажно да штыкетніка. Хочаш не хочаш, а ідзеш па дарозе і азіраешся, каб знянацку не папасці пад колы машыны. Напэўна, трэба было б жыллёва-камунальнай гаспадарцы ўключыць гэтую вуліцу ў план работ па дабраўпарадкаванні на бліжэйшыя гады. Тады і зайграе новымі фарбамі старая вуліца, адна з цэнтральных у нашым горадзе.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене