Звычайная сельская школа, і адначасова непаўторная ў цэлым свеце

3 октября 2014 14:35

Сюды, у Забалацце, Рыму Браніславаўну Кітаёву прывяло нешта лёсавызначальнае. Так склалася, што пачаўся навучальны год, а тут не было каму выкладаць матэматыку. Кіраўніку аддзела адукацыі прыйшлося звярнуцца да рэктара Віцебскага педагагічнага інстытута з просьбаю аб дапамозе. На кліч паехаць на Талачыншчыну адной з першых адгукнулася студэнтка чацвёртага курса матфака Рыма Рагавая.

У дэканаце ўзважылі магчымасці добраахвотнікаў, але свой выбар зрабілі на карысць гэтай дзяўчыны. У першую чаргу кіраваліся прагматычнай мэтай, што менавіта яна, здольная, добра падрыхтаваная студэнтка, якая прыйшла ў педагагічную вну па прызванні, асабістай дзейнасцю і актыўнасцю створыць дадатковы аўтарытэт сваёй альма-матэр на Талачын-шчыне. У данай навучальнай установе на той час добра было вядома, што нярэдка талачынскіх хлопцаў і дзяўчат пераманьваюць, спакушаючы транспартнымі зручнасцямі, Мінск і Магілёў, а іх хацелася б бачыць у сябе ў Віцебску.

У кастрычніку 1986 года Рыма ўпершыню зайшла ў клас да сваіх выхаванцаў у якасці настаўніка, узваліўшы на свае яшчэ не загартаваныя жыццём плечы найвялікшую адказнасць. Не памыліліся выкладчыкі інстытута, якія ўскладалі на яе свае надзеі. Сваёй ня-ўрымслівасцю, захапленнем працай і энтузіязмам Рыма Браніславаўна апраўд-вае іх вось ужо на працягу 28 год. 25 з іх яна знаходзіцца на пасадзе дырэктара школы. Адно збянтэжыла яе выкладчыкаў, што на кафедру матэматыкі, дзе яе чакалі, яна ў рэшце рэшт не дала згоды прыйсці. Але ў асобе гэтага чалавека і школа, і раён у цэлым набылі таленавітага педагога. Розныя і потым былі прапановы, уключаючы пераход на працу ў горад, прытым у розных якасцях, нават кіраўніцкага ўзроўню. Але Рыма Браніславаўна і сёння тут, у Забалацці.

У нашай гутарцы яна праявіла сціпласць і не сказала, чаму не спакусілася горадам з яго выгодамі. Ды прычына, калі яе можна так назваць, ёсць — не адпусціла школа, дзе робіць увесь час на адным месцы, дзе для дзяўчыны з Шаркоўшчыны стала ўсё родным і блізкім. І гэта, несумненна, шчасце для яе асабіста, калі столькі часу трымае тваё сэрца гэты куточак, і няма аніякага шкадавання, што ты чымсьці абдзеленая. Наадварот, у пачатку нашае гутаркі яна шчыра заўважыла, што ўвагай да сябе іх школа неабдзеленая. Завітваюць журналісты і раёнкі, і абласной газеты, знаходзяць добрае, пішуць пра яго, падтрымліваюць калектыў. Ён жа сапраўды таго заслугоўвае, уласна, як і кожны іншы ў раёне.

Два дзясяткі настаўнікаў умела, укладаючы штодзённа значную працу, з любоўю робяць сваю справу. І не цураюцца гэтага слова — з любоўю, бо без яе не было б сонечнай, сардэчнай аўры ў класах, калідоры, двары ў гэтай самай звычайнай сельскай школе, дзе займаюцца 82 вучні. Пяцёра з настаўнікаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, трое ў мінулым навучальным годзе яшчэ дадаткова яе і пацвердзілі. Адзінаццаць з педагогаў маюць першую катэгорыю, робяць у школе і тры маладыя спецыялісты.

З адным з іх, Аляксандрам Аляксандравічам Хылем, які выкладае фізіку і інфарматыку, мы пазнаёміліся больш блізка. Сёлета закончыў вну, выбраў для сябе Талачынскі раён. Бацькоўскі дом не надта ўжо і блізка, на Шклоўшчыне, але не шкадуе. Ёсць прадметная нагрузка, да ўсяго вя-дзе спартыўную секцыю ад Дома творчасці дзяцей і моладзі ў аграгарадку Заднева. Перад вясковым жыццём не разгубіўся, ён родам з вёскі. Таму, калі выбухнулі непрыемныя падзеі ва Украіне, угаварыў і брата вярнуцца на радзіму. Захапляецца сам спортам, здолеў далучыць сабе ў партнёры і вучняў. Гэта толькі родніць, аб’ядноўвае, дадае павагі да настаўніка ў вачах выхаванцаў.

Другі год тут робіць Вольга Сяргееўна Шаранда, яна матэматык. І сёлета распачаў працу настаўнік англійскай мовы Арцём Уладзіміравіч Самасейка, а гэта і ёсць добрае спалучэнне з вопытам шмат год робячых у школе настаўнікаў. Вось і завуч школы Таццяна Васільеўна Малашкевіч на працягу 23 год не расстаецца са сваімі калегамі і вучнямі , хоць школа і не блізкая ад райцэнтра.

Які ж назоў таму стрыжню, які аб’ядноўвае, трымае вакол сябе забалацкіх педагогаў? Адказ на такія пытанні не бывае катэгарычна адназначным, але ў даным выпадку ён ёсць. З поўнай яснасцю прагучалі словы Рымы Браніславаўны:

— Зараз у школе працуюць тыя, у каго да нашай прафесіі ёсць прызванне. У цяперашняй сістэме адукацыі планка патрабаванняў паднятая высока ва ўсім — у навучанні, выхаванні, дадатковых грамадскіх абавязках. У сілу гэтага выпадковыя людзі ў школе не затрымліваюцца. Цякучка існуе, але гэта цякучка менавіта выпадкова трапіўшых у школу. Рабіць можна ўсюды, галоўнае, каб гэтае ў цябе атрымлівалася, прыносіла асалоду табе і задавальненне іншым…

Даць толькі веды — гэта для цяперашняй школы ўжо мала. Трэба ўмець даць усё, што можа цікавіць, чапляць вучня. З гэтаю місіяй, на наш погляд, няблага спраўляюцца забалацкія педагогі. Не прапускаюць ніводнага конкурсу, агляду ў раёне, вобласці выхаванцы школы. Паспяхова выступаюць у раённых прадметных алімпіядах. Вольга Карабіцкая, вучаніца 11 класа, была летась удзельніцай абласной алімпіяды па беларускай мове. Прызавога месца ёй не дасталося, але балы набрала значныя. Вольга Бялянава паспяхова выступіла ў раёне на песенным конкурсе. Зараз у яе планах падрыхтавацца да ўдзелу ў кастынгу, які будзе праходзіць у рэспубліканскім лагеры “Зубраня”. Асобныя вучні з захапленнем займаюцца доследнай работай па розных накірунках, выходзяць прызёрамі ў вобласці. Кіруюць гэтай справай апантаныя пошукам новага, нязведанага настаўнікі школы. Шмат добрых набыткаў тут на рахунку настаўніцы пачатковых класаў Святланы Віктараўны Пешчур.

Трэці год школа працуе па галандскім праекце вырошчвання гародніны. Атрымліваюць насенны матэрыял і, захоўваючы пэўныя тэхналагічныя патрабаванні, вырошчваюць цыбулю, буракі, капусту, моркву, бульбу. Частку іх бяруць на сваю школьную сталовую, а частку прадаюць іншым школам, садкам, насельніцтву.

Праца прыносіць вынік, здабыткі толькі ў радасць. Але ж чаму так не ўсюды? У праекце ўдзельнічае 41 школа, уключаючы і школы-інтэрнаты, рэспублікі. Нялёгка пачынанне давалася і ім, бо хапае і тэхнічнаму персаналу, настаўнікам, дзецям. Ды адмовіцца ж было прасцей. Прайшлі гэты шлях, не шкадуюць.

Не новы будынак школы, ды і вядома, як у нас на сяле ўсё яно ўзводзілася. Таму праблем хапае, але дружны калектыў настаў-нікаў гэтай звычайнай “сяльчанкі” ў яе сценах робіць сапраўдны цуд — тут вучаць дзетак усяму, што па-трэбна ў жыцці, сучасным, імклівым, няпростым і нялёгкім. Але выпускнікі школы ўпэўнена ўступаюць у яго, пацвярджаючы ісціну, што ўсё пачынаецца са школы, настаўніка. У гэтым на прыкладзе Забалацкай сярэдняй школы пераканаліся і мы, паслухаўшы вопытных і пагутарыўшы з маладымі настаўнікамі.

Віктар БІРУКОЎ.

НА ЗДЫМКУ: Р. М. Кітаёва гутарыць з маладым педагогам А. А. Хылем.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене