Выстава: цудоўныя праявы жыцця

7 октября 2014 16:46

Завітаўшы на днях у Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей, была прыемна ўражана карцінамі нашай зямлячкі Іны Матвійчук. Яны кранаюць сваёй сардэчнасцю, пранізаны любоўю да родных мясцін. Нездарма выстаўка таленавітай мастачкі носіць назву “Берагі Друці”.

Гавораць, што каб пазнаць  душу мастака, трэба пабываць у родных  для яго мясцінах. Тут  далёка хадзіць не  трэба. Вось яны, рачулкі, парк, апранутыя ў сонечна-жоўтыя сукенкі дрэвы, дзьмухаўцы, бела-ружовая кіпень яблынь… А вось набрынялая   макрэчай кара дрэва на беразе рачулкі. Цёмная вада падмывае снегавыя сумёты, увабраўшыя ў сябе шэрасць хмар. Або адліжная пара, пачатак вясны.

Усё гэта блізкія нам  краявіды. Нельга адвесці позірк ад  узнесеных да блакітнага неба залацістых макавак Пакроўскай царквы на карціне “Вясна ў Талачыне. Вербная нядзеля” (на здымку). Над ёй мастачка працавала некалькі гадоў, і закончыла работу ў 2011 годзе. Але ж царкоўныя купалы  зусім нядаўна сталі залацістымі!  Вось яно, пачуццё  прадбачання, пранікненне ў будучыню.

Міжволі звяртаеш увагу і на падобнае на далоні кляновае лісце, на звісаючаыя пад цяжарам ягад гронкі рабіны, на пацямнелую асеннюю ваду.  Душу ахінае супакой.

Іна працуе не толькі ў жанры пейзажа, але і зарэкамендавала сябе як партрэціст. На выстаўцы прадстаўлены аўтапартрэт і партрэт маці. Работы мастачкі знаходзяцца ў асабістых калекцыях у Беларусі і Расіі.

Скарыстацца магчымасцю пазнаёміцца з работамі нашай таленавітай зямлячкі Іны Матвійчук можна да сярэдзіны лістапада. Вы адкрыеце для сябе той цуд у жыцці, які рухае творчасць, абуджае лепшыя чалавечыя пачуцці.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

Афиша музея

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Выстава: цудоўныя праявы жыцця, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене