Майстры Дома рамёстваў пацвердзілі званне народнага клуба

10 октября 2014 14:33

Ніводнае свята ў раённым цэнтры не абыходзіцца без удзелу ў ім таленавітых майстроў Дома рамёстваў. Якіх толькі вырабаў тут не ўбачыш! Кожны з іх можа зрабіць наш дом больш утульным і цёплым — будзь гэта сурвэтка, кошык ці вышываны ручнік…

6 верасня споўнілася 15 год з дня прысваення клубу майстроў і мастакоў-аматараў раённага Дома рамёстваў звання народнага. Напярэдадні гэтай даты клуб прыняў удзел у абласной справаздачнай выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Карагод талентаў” і пацвердзіў сваё высокае званне. Аб рабоце клуба мы папрасілі расказаць дырэктара Дома рамёстваў Святлану Аляксандраўну Шыцько.

— Кожная выстава — гэта паказчык нашай работы. І мы карыстаемся любой магчымасцю быць там, куды нас запрашаюць. І не толькі ў раёне. Верасень сёлета выдаўся напружаным. Пабывалі ў Круглым на раённых “Дажынках” і ў Гарадку на абласных. Папрацавалі і над упрыгожваннем абочын трас  у напрамку Мінска, Круглага, Оршы і Сянно, дзе рулоны з саломы прынялі форму  трох парасят, зайца, вусеня, матылька. Каля трохсот работ знаходзяцца на выставе ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Спадзяёмся, што назад іх вернецца меншая колькасць, бо майстры далі дазвол на іх продаж.

Зразумела, кожнаму з членаў клуба, а іх у нас трыццаць чалавек пад кіраўніцтвам Ларысы Віктараўны Станкевіч, хочацца  сваімі вырабамі радаваць людзей не толькі на выставах, але і ў паўсядзённым жыцці.  Многія  творы  знайшлі сваіх прыхільнікаў за мяжой — у Расіі, Ізраілі, Францыі, Германіі, Іспаніі і нават у далёкай Аўстраліі. Асаблівым попытам карыстаюцца вырабы з саломы, лазы. Штогод вясной мы прымаем удзел у вясеннім кірмашы “Вясновы букет” у Лошыцкім парку ў Мінску. Там шмат замежных гасцей, якія вязуць дадому беларускія вырабы як памяць аб гас-ціннай нашай зямлі. Некаторыя цераз сваіх беларускіх знаёмых заказваюць канкрэтна тую ці іншую рэч. Напрыклад, у  Калінінград па заказе мы зрабілі дзевяць кветак з саломы і вазу з лазы. Некалькі год таму значную колькасць сувеніраў закупілі ў нас  прадпрыемствы прыдарожнага сэрвісу.  Цяпер, на жаль, наша сувязь з імі  аслабла.

Члены клуба працуюць у розных галінах і сферах. Дзеці займаюцца ў гуртках. Усім знаходзіцца занятак па душы. Мы навучаем майстэрству выцінанкі, пляценню з саломы, лазы, вышыўцы, лепцы з гліны. Цесныя сяброўскія сувязі склаліся з талачынскімі сярэднімі школамі №1 і №2, Варанцэвіцкай, Кастрычніцкай сярэднімі і Райцаўскай дзіцячым садам — пачатковай школамі. З  захапленнем і густам дзеці  робяць сапраўдныя  цуды сваімі рукамі.

Нядаўна ў нас з’явілася магчымасць пашырыць выставачную залу Дома рамёстваў, дзе можна не толькі паглядзець, але і набыць нашы вырабы. Усё большым попытам сярод насельніцтва карыстаюцца ў апошні час вясельныя вышываныя ручнікі, на якія мы прымаем заказы, а таксама сувеніры. Мы рады бачыць у нашых радах новых аматараў і чакаем тых, хто імкненне сваёй душы да прыгожага хоча задаволіць праз цікавы для сябе занятак.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Майстры Дома рамёстваў пацвердзілі званне народнага клуба, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Майстры Дома рамёстваў пацвердзілі званне народнага клуба ”

  1. Читатель , 11 октября 2014 , 14:28

    И постскриптумом надо дописать: людей на фото угадывайте сами, уважаемые читатели. Ну ладно, одного-двух кто-то знает, а остальные кто? Похоже, безымянные групповые фото – это болезнь коллектива районки.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене