Залаты ўзрост, дастойны павагі і захаплення: Надзеі Брост спаўняецца 100 гадоў

15 октября 2014 14:42

Чатыры гады таму на старонках нашай газеты мы расказалі пра лёс адной з жыхарак вёскі Маціёва. Калі памятаеце, яна рана засталася без маці, расла сіратою пры жывым бацьку. Першы муж у час вайны прапаў без вестак, пакінуў пасля сябе траіх дзяцей. Пасля вайны лёс звёў На-дзею Сцяпанаўну з аўдавеўшым мужчынам, які быў з паволжскіх немцаў. З ім яны нажылі яшчэ траіх дзяцей.

У гэтым годзе, 17 кастрычніка, спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Надзеі Сцяпанаўны Брост. З шасці яе дзяцей у жывых засталося ўсяго дзве дачкі. Пры ўспаміне аб іх на вочы яе наварочваюцца слёзы. Але ж ёсць чаму і парадавацца жанчыне. Род яе прадаўжаюць 13 унукаў, 21 праўнук, 5 прапраўнукаў. Нашчадкі кожнага пакалення не прамінаюць выпадку наведаць бабулю. Раней яна магла гадзінамі расказваць пра мінулае жыццё, выціраючы хусцінкай мокрыя ад слёз вочы. Памяць яе добра трымала ў сабе дні нараджэння кожнага з дзяцей, значныя падзеі з жыцця.

Больш за дзесяць год Надзею Сцяпанаўну даглядае дачка Марына. На зіму яна забірае маці ў гарадскую кватэру ў Віцебску. Вельмі доўга для  Бросціхі (так завуць яе аднавяскоўцы) цягнецца зіма, хочацца зноў вярнуцца ў родную хату, у звыклае вясковае жыццё.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Залаты ўзрост, дастойны павагі і захаплення: Надзеі Брост спаўняецца 100 гадоў, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Залаты ўзрост, дастойны павагі і захаплення: Надзеі Брост спаўняецца 100 гадоў ”

  1. Станислава , 15 октября 2014 , 18:16

    Страшно пережить своих детей. Здоровья крепкого этой замечательной женщине!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене