Спраўдзіліся надзеі на кірмаш

21 октября 2014 15:27

Святочнаму настрою людзей спрыяла ўсё — сонечнае надвор’е, музыка і песні, рознакаляровыя гандлёвыя месцы, шырокі выбар тавараў. Таму і шчырыя ўсмешкі на тварах  нават незнаёмых  паміж сабой  наведвальнікаў кірмашу  застаўлялі ўступаць у размовы, дзяліцца  ўражаннямі.

— Ці не з падатковай вы інспекцыі? Нешта пішаце ў блакнот, — звярнуўся сталага ўзросту мужчына. Даведаўшыся, што з рэдакцыі, назваўся дзядзькам Васілём  і прапанаваў прайсціся разам па гандлёвых радах.

— Я прывёз сыну капусту, бульбу са свайго агарода. Коніка пакінуў у яго двары. Сам жа па дробязях тое-сёе куплю. Ведаеце, а бульбы сёлета мала прывезлі. Затое капусты, цыбулі, морквы, памідораў — вочы разбягаюцца.

Сапраўды, у госці да нас завіталі нават са Столінскага раёна, не гаворачы ўжо пра суседзяў з Кругляншчыны. Брат і сястра са Століншчыны, напрыклад, маюць па 50 сотак зямлі. Спецыялі-зуюцца на вырошчванні агародніны.  Гандлююць з лета да восені ў беларускіх гарадах. Нядаўна пабывалі ў Крупках, Жодзіне, Мінску.

Размаўляць доўга не маглі, бо  да іх выстраілася ўжо чарга. Дзядзька Васіль папрасіў запісаць позні сорт памідораў  Івет, якія зрываюць зялёнымі, а цераз два-тры тыдні можна ўжываць.

Хаця не было яшчэ дзевяці гадзін, да машын, дзе сельскагаспадарчыя прад-прыемствы гандлявалі ялаві-чынай, было не прабіцца. Знаёмая Галіна крыху пажурылася, што не купіла болей рабрын, на якіх мяса ажно на два пальцы.

— Шкада, што свініны няма. Мы з Настуляй збылі свінчо ў мінулым годзе. Думаем дакупіць яшчэ курэй і завесці трусоў. Спадзяваўся, што тут прыдбаю, але не відаць. Ці не было аб’яў у газеце пра гэта? — паціка-віўся  дзядзька.

— Здаецца, штосьці было.

— Алё, Настуля, паглядзі раёнку, дзе аб’явы, ці не прадае хто курэй і трусоў? Кажаш, у аднаго можна ўсё купіць? Цудоўна, два ў адным, — засмяяўся субяседнік. — Настуля любіць чытаць рэцэпты. Кажу ёй, падзяліся з іншымі. Саромеецца. А чаму б вам не ўвесці рубрыку “Рэцэпты ад чытачоў”?  Пабач, цэны на  пшаніцу, ячмень і авёс знізілі. Я   яшчэ а восьмай гадзіне купіў аўса коніку, збожжа курам. Людзей было менш, пад’ехаць можна было да машын. Сёлета мне падабаецца, як размясцілі рады. Каля парку і на плошчы за Домам культуры машыны са збожжам, капустай, агароднінай і садавінай. Мяса можна купіць у адным радзе. Усё так кампактна, зручна для людзей.

Дзядзька Васіль адышоў, каб купіць хрызантэмы і некалькі садовых дрэўцаў. А я завітала да знаёмых з “Каралькоў”.

— Што, неспрыяльны сёння дзень? Столькі мяшкоў у кузаве.

— Наадварот. Засталося некалькі прадаць. А так усё распрадалі. Зараз развязём па адрасах — і дамоў.

Каля яркага, прыгожа абсталяванага падворка райаграсэрвіса тоўпіліся пакупнікі. Прайсці міма такой прыгажосці было проста немагчыма (на здымку).

Заўважыла перакрэсленыя цэны на збожжа на цэнніках амаль што на ўсіх  машынах.

— А я казаў ім, што трэба паменшыць цану. Вось і выйшла па-мойму, — паведаміў Васіль. — Са Смалявіч прывезлі хрызантэмы, пакуль адстаяў чаргу, крыху прытаміўся. Яблыню купіў з нашага кансервавага завода, хаця былі і з дзяржынскага гадавальніка. А лясгас ажно 22 віды дэкаратыўных раслінаў прадставіў. Пайшлі да віцебскіх рамеснікаў. Унукам трэба купіць пада-    рункі.

Ад кошыкаў, шкатулак, куфэркаў і мноства іншых вырабаў не хацелася адыходзіць, такое мастэрства і прыгажосць можна было пабачыць хіба што на выставе Дома рамёстваў. Мы купілі ўнукам самаробныя тапачкі і пальчаткі і пакрочылі далей.

— Хадзема на сельсаветаўскія падворкі. Чуеш музыку? Гэта варанцэвіцкія гуляюць. Я таксама тупнуў нагой ды прытупнуў другой. Праўда, пачаставацца гарачай стравай было некалі. Малайцы, добра прыдумалі. Я пайду куплю свежай рыбы на юшку, а ты зазірні да коханаўцаў. І схавай свой блакнот. Ды не дзьміся, а еш, што ў місе, — даў параду дзядзька Васіль.

А ў місах коханаўскіх гаспадынь чаго толькі не было — і квашаная капуста, і салёныя агуркі з памідорамі, і журавіны, і сала… Усё наведвальнікам падворка прапаноўвалася гаспадынямі з такім гумарам, прымаўкамі і жартамі, так складна і ладна, што адмовіцца ад пачастункаў было немагчыма. Апетыту спрыяла і ўпрыгожванне “памяшкання”. Тут пастараліся работнікі пасялковага Дома культуры. За пагляд грошы не бяруць. А вось вырабы коханаўскіх кулінараў заставілі адкрыць кашалёк.

Увогуле, уражанне ад сельсаветаўскіх падворкаў засталося добрае. Пастараліся ўсе. Але першае месца заслужана было прысуджана Коханаўскаму сельскаму выканаўчаму камітэту. А вось сярод сельскагаспадарчых прадпрымстваў за лепшае афармленне гандлёвых месцаў пераможцам стаў райаграсэрвіс, які падарунак перадаў коханаўскаму дзіцячаму прытулку. Другое і трэцяе месцы былі прысуджаны ААТ”Каралькі” і  КСУП “Талачынская Навінка”.

Тут зноў з’явіўся дзядзька Васіль, паведаміў, што купіў рыбу, узяў нумар тэлефона ў віцебскага прыватнага прадпрымальніка, каб купіць паліто Настулі, бо ў “Элеме” даражэй каштуюць, прыдбаў і сабе вырабы з пінскага трыкатажу.

Зазірнулі ў павільён Круглянскай ПМК-266. З пачуццём гонару можам адзначыць, что шашлыкі, гарачая каша з мясам, чай, блінчыкі з яблыкамі, прыгатаваныя талачынскім райпо, карысталі-ся большым попытам, чым прыгатаванні  суседзяў-круглянцаў.

Святочны кірмаш удаўся. Калі так далей пойдзе, то на будучы год святу будзе і месца мала, і зямлі. Хаця, як сказаў дзядзька Васіль, той на свеце не ўрадзіў, каб кожнаму дагадзіў. А як зрабіць лепей, калі ласка, прапаноўвайце.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Спраўдзіліся надзеі на кірмаш ”

  1. Николай , 21 октября 2014 , 21:38

    Отдельно проводить конкурс среди личных приусадебных хозяйств, а не вечно хвалить колхозы и вручать им призы.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене