Дзіцячая бібліятэка: прываблівае непаўторны і багаты свет мастацкага слова

3 ноября 2014 13:40

Як вы думаеце, хто наведвае гарадскую дзіцячую бібліятэку? Безумоўна, дашкольнікі, школьнікі малодшых і старэйшых класаў. А яшчэ і дарослыя — студэнты, настаўнікі, жыхары горада і раёна. Работнікі “кніжнага дома”  ахвотна знаёмяць усіх з навінкамі літаратуры, запрашаюць прыняць удзел у розных цікавых мерапрыемствах.

На сённяшні дзень у Талачынскай гарадской дзіцячай бібліятэцы налічваецца 1800 чытачоў, з іх 1590 — дзеці ва ўзросце да 15 гадоў. У кніжным фондзе — больш за 20 тысяч экзэмпляраў літаратуры. У мінулым годзе бібліятэку папоўнілі 360 новых кніг, 26 найменняў часопісаў, 9 новых газет.

Свае першыя крокі ў бібліятэчны свет дзеці робяць няўпэўнена. Таму на дапамогу ім прыходзяць вопытныя работнікі ўстановы. Іх задача — адкрыць свет мастацкага слова, выхаваць цікавасць і любоў да кнігі, умець выслухаць кожнага і зразумець. З мэтай азнаямлення штогод тут праводзяцца экскурсіі па бібліятэцы са старэйшымі групамі дзіцячых садоў горада, летнімі аздараўленчымі лагерамі, першакласнікамі.

Да ўвагі юных чытачоў прадстаўлены маляўніча аформленыя кніжныя вы-ставы “Живое слово мудрости духовной”, “Спеў пра Беларусь”, “Казачная краіна”. Можна пачытаць дзіцячыя часопісы “Каламбур”, “Адзін дома”, “Апельсин”, “Веселый зоопарк” і іншыя.

Масавая работа ў бібліятэцы вядзецца ў многіх накірунках і носіць комплексны характар. Амаль кожнае мерапрыемства сумяшчае вусную і наглядную рэкамендацыю выданняў. Кніжная выстава заўсёды суправаджаецца бібліяграфічным аглядам, мерапрыемствы дапаўняюцца міні-спектаклямі.

На базе бібліятэкі арга-нізавана некалькі гурткоў. Пад кіраўніцтвам загадчыцы Аксаны Аляксандраўны Самсонавай працуе лялечны тэатр “Ларчык”, які з’яўляецца частым госцем на святочных мерапрыемствах. У рэпертуары — казачныя прыгодніцкія гісторыі  “Дзяўчынка і ліса”, “Як казкі пераблыталіся”,  “Непаслухмяная Даша”  і іншыя. Драматычны гурток “Мельпамена” ўзначальвае бібліятэкар Ліна Адольфаўна Бабурава. Юныя артысты дэманструюць сваё майстэрства падчас правядзення тыдня кнігі, навагодніх ранішнікаў, праз удзел у міні-спектаклях, забаўляльных праграмах.

З 2007 года кіруе гуртком па пашыве мяккай цацкі “Майстрыха” Алена Пятроўна Кастрыца. Вырабы ўдзельнікаў гуртка ўпрыгожваюць раённыя  выставы, выкарыстоўваюцца ў ролі прызоў. Заняткі ў гурт-ках для дзяцей не прахо-дзяць бясследна. Яны дапамагаюць далучыць  іх да творчасці, абудзіць фантазію, убачыць у звычайных рэчах непаўторнасць і прыгажосць.

Чатырнаццаць гадоў працуе ў бібліятэцы Раіна Яфімаўна Гіро. Вопытны бібліятэкар, мудрая жанчына, яна добра ведае дзіцячы густ у літаратуры, добразычліва прапануе дзіцяці выбраць патрэбную кнігу, умее  знайсці агульную мову з дзецьмі і іх бацькамі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене