Дабрачыннасць: зноў дапамог “Фінамбанкоф”

4 ноября 2014 13:55

Спонсарская падтрымка — справа добраахвотная, і таму кожнаму, хто вымушаны прасіць грошай або іншай матэрыяльнай дапамогі для сваёй арганізацыі, установы, або для рэалізацыі нейкага праекта, застаецца толькі спадзявацца на разуменне і спачуванне з боку патэнцыяльных ахвяравальнікаў.

Зразумела, што гэтыя спадзяванні спраўджваюцца не заўсёды. У наш час, калі ад некаторых суб’ектаў бывае цяжка дабіцца нават выканання іх асноўных функцый, прамых абавязкаў, проста так, без ніякай асабістай матэрыяльнай зацікаўленасці ахвяраваць уласнымі сродкамі гатовы не кожны. Тым не менш знаходзяцца людзі, здольныя не толькі клапаціцца аб поспеху сваёй гаспадарчай дзейнасці ці бізнесу, а яшчэ і перажываць за лёс іншых і дапамагаць тым, хто не можа абысціся без спачування і падтрымкі.

— Некалькі разоў я звяртаўся ў ТАА “Фінамбанкоф”, і ніколі мне там не адмовілі, — расказвае загадчык аддзялення кругласутачнага прабывання Кажадуб А. Я. — Дзякуючы спонсарскай дапамозе гэтага прадпрыемства мы неаднойчы рашалі пытанні, звязаныя з забеспячэннем належных санітарна-гігіенічных умоў для жыхароў нашага аддзялення. ТАА “Фінамбанкоф” набывала для нас падгузнікі, ужо другі год карыстаемся купленымі за яго кошт сучаснымі ўстаноўкамі для кварцавання паветра. Прынтар, без якога сёння не абысціся адміністрацыі любой установы, таксама набыты гэтым спонсарам. А на мінулым тыдні ён дапамог нам у чарговы раз — дырэктар прадпрыемства Галіна Аблажэвіч асабіста набыла і даставіла з Мінска партыю падгузнікаў. Для пажылых і нямоглых людзей, якія жывуць у аддзяленні, гэта вельмі неабходная рэч, а каштуе адна ўпакоўка (30 штук) 360000 рублёў. Трэба дадаць, што Галіна Генадзеўна, як заўсёды, адгукнулася на маю просьбу аператыўна і па-дзелавому канкрэтна: праз дзень пасля нашай размовы падгузнікі ўжо былі прывезены. За кошт аднаго толькі бюджэтнага фінансавання і пенсій нашых падапечных вырашыць гэтае пытанне мы не змаглі б.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене