Аптымізму вам і поспехаў у вашай высакароднай справе, працаўнікі вёскі!

14 ноября 2014 14:34

У апошнія гады сельская гаспадарка ў цэлым па краіне знаходзілася ў стане рэфармавання і пошуку новых шляхоў развіцця. У прыватнасці, вялася гаворка і прымаліся канкрэтныя меры, накіраваныя на аслабленне дзяржаўнай падтрымкі, умацаванне працоўнай дысцыпліны, мадэрнізацыю вытворчасці. У якой ступені гэтыя працэсы закранулі сельскагаспадарчую галіну Талачынскага раёна? Ці можна на сучасным этапе гаварыць аб заўважных зменах і станоўчых або адмоўных выніках гэтых змен? З гэтымі і іншымі пытаннямі напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу мы звярнуліся да начальніка райсельгасхарча Калеснікава С. В.

— Сяргей Віктаравіч, давайце пачнём з агульнага, усёабдымнага пытання: ці змянілася жыццё працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна, і калі так, то ў які бок — у лепшы ці ў горшы?

— Змены мы сапраўды адчуваем. Прыносяць яны нам нямала новых клопатаў, патрабуюць ад нас новых падыходаў, ініцыятыўнасці і адказнасці. Гэта аб’ектыўныя працэсы, ацэньваць іх па шкале “добра — дрэнна” не зусім карэктна, трэба проста ўмець адэкватна рэагаваць на патрабаванні часу, знаходзіць сілы для таго, каб паспяваць ісці ў нагу з ім. Дзяржаўная падтрымка сельгасвытворцаў у апошнія гады змяншалася. Так, сельгасарганізацыям нашага раёна ў 2012 годзе была аказана дзяржпадтрымка на суму 89,7 мільярда рублёў, у 2013 годзе — 74,5 мільярда рублёў, за 10 месяцаў 2014 года — 75,3 мільярда. Пры гэтым большую частку заробленых або атрыманых з бюджэту сродкаў прадпрыемствам даводзіцца траціць не на ўласна сельскагаспадарчыя патрэбы, а на пагашэнне крэдытаў і даўгоў, разнастайныя разлікі (электрычнасць, вада, паліва і г. д.), выплату падаткаў. На ўмацаванне матэрыяльнай базы, удасканаленне тэхналогій амаль нічога не застаецца. Як бачыце, жывецца сельгасработнікам сёння вельмі няпроста, працаваць даводзіцца напружана, але вынікамі гэтай працы раней ці пазней павінны стаць пераадоленне ўсіх цяжкасцей і выхад на якасна новы ўзровень існавання.

— Якую ролю на гэтым шляху да выхаду з цяжкасцей могуць адыгрываць новыя тэхналогіі вытворчасці? Ці ўводзіліся яны ў апошні час у сельскагаспадарчай галіне нашага раёна?

— Асноўныя прынцыпы арганізацыі вытворчых працэсаў даўно вынайдзеныя навукаю і выпрацаваныя практыкаю, прапанаваць штосьці кардынальна новае наўрад ці магчыма, таму нам застаецца толькі імкнуцца да павышэння эфектыўнасці вытворчасці шляхам строгага выканання ўсіх тэхналагічных рэгламентаў. Але, канечне ж, нішто не можа заставацца зусім нязменным, усё павінна ўдасканальвацца, узбагачацца, расці колькасна і якасна.

За апошнія гады на сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемствах раёна з’явілася нямала новых аб’ектаў. Рэканструявана некалькі малочнатаварных фермаў, пабудаваны бульбасховішчы і рэканструявана фруктасховішча на кансервавым заво-дзе, праведзена мадэрнізацыя энергетычнай гаспадаркі на масласырзаводзе, уведзена ў эксплуатацыю некалькі новых зернеачы-шчальна-сушыльных комплексаў, у тым ліку сёлета — на кансервавым заводзе, ва УП “Рыдамльскі”, у ААТ “Камсамольская праўда”. Зараз праводзіцца газіфікацыя новага зернеачышчальна-сушыльнага комплексу ва УП “Племзавод “Рэканструктар”, у наступным годзе плануецца ўвод у эксплуатацыю комплексу ў ААТ “Абольцы”.

— Ці можна гаварыць пра нейкую дынаміку структуры пасяўных плошчаў раёна? Яна змянялася па якіх-небудзь эканамічных ці кліматычных прычынах, або застаецца такой, якою была гадоў пяць таму? Якім культурам і зыходзячы з якіх меркаванняў у нас аддаецца перавага?

— У апошнія гады з мэтаю павелічэння контурнасці палёў вядзецца актыўная работа па ўвядзенні ў абарот участкаў, якія раней пуставалі (прысядзібныя ўчасткі, лугавыя ўгоддзі). Пачынаючы з 2010 года і да сённяшняга дня на 22 % вырасла доля збожжавых і зернебабовых. У структуры зерневага кліну перавага аддаецца пшаніцы ў сувязі з высокім попытам на гэтую культуру і больш выгаднымі для нас цэнамі. Асаблівая ўвага ў Талачынскім раёне ўдзяляецца вырошчванню бульбы.  Удзельная вага яе плошчаў складае 23,4 % у структуры пасадачных плошчаў усёй Віцебскай вобласці.

— Ужо другі год грамадзяне, якія валодаюць падсобнымі гаспадаркамі, і прадпрыемствы, якія займаюцца свінагадоўляю, пакутуюць ад наступстваў эпідэміі АЧС. Не абышла яна і наш раён, у прыватнасці, парушыла звыклы стан спраў у ЗАТ “Нарцызава”. Як выйшла з сітуацыі і чым цяпер займаецца гэтае прадпрыемства?

— Яму давялося часткова пераарыентавацца са свінагадоўлі на птушкагадоўлю. Зараз у ЗАТ “Нарцызава” гадуецца больш за 4000 куранят-бройлераў. А на комплексе “Багрынава” біяпробы на АЧС паказалі адмоўны вынік, і там цяпер вядзецца гадоўля свіней.

— Часы, калі ў сельскай гаспадарцы хапала кадраў, напэўна, памятаюць ужо толькі людзі больш сталых пакаленняў. Цяпер жа мы пастаянна чуем скаргі на праблемы вёскі, выкліканыя змяншэннем колькасці насельніцтва і яго міграцыяй у гарады. Але мадэрнізацыя сельгасвытворчасці нібыта дае надзею на тое, што дзякуючы аўтаматызацыі некаторых працэсаў можна будзе зменшыць патрэбу ў працоўных руках і пазбавіцца ад дэфіцыту кадраў. Праўда, з другога боку, узрастае патрэба ў высокакваліфікаваных спецыялістах, здольных працаваць са складанаю тэхнікаю і браць на сябе адказнасць за яе. Наколькі востраю з’яўляецца для нашага раёна кадравая праблема ў сельскай гаспадарцы?

— Можа быць, не варта ставіць пытанне менавіта такім чынам: праблема, ды яшчэ і вострая. Так, лішніх людзей у вёсцы, у сельгасвытворчасці сёння няма, кожнаму, хто захоча, тут знойдзецца занятак. Тым не менш вытворчыя працэсы ў сельгаспрадпрыемствах не спыняюцца: працуюць, выконваюць свае задачы і вузкія спецыялісты з адпаведнаю адукацыяй, і простыя рабочыя. Пры патрэбе мы арганізоўваем вучобу кадраў, у прыватнасці, шляхам аналізу вопыту канкрэтных гаспадарак: збіраем спецыялістаў (напрыклад, ветэрынараў, заатэхнікаў і г. д.), прывозім на ферму, якая можа служыць узорам, і паказваем, да чаго трэба імкнуцца ўсім. Калі ў кагосьці чысціня і парадак, а ў кагосьці каровы ў гнаі стаяць і мерзнуць у дзіравым хляве, то, зразумела, і надоі ў іх будуць розныя, і якасць малака.

Словам, можна сказаць, што калі кадравая праблема існуе, то гэта хутчэй праблема якасці, чым колькасці. А якасць заўсёды можна палепшыць, трэба толькі нястомна і мэтанакіравана працаваць над гэтым.

— Як вам здаецца, ці можна бачыць нейкі сімвалізм у тым, што сваё крытычнае параў-нанне вы закончылі аптымістычна: любая ня-простая сітуацыя не з’яўляецца безнадзейнаю, і чалавеку па сілах змя-ніць яе ў сваіх інтарэсах?

— Несумненна. І таму я хацеў бы зараз, на гэтай аптымістычнай ноце, павіншаваць усіх работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і пажадаць ім пабольш пазітыўнага настрою, упэўненасці ў сабе і заўтрашнім дні, мэтанакіраванасці і працаздольнасці. Няхай вашымі заўсёднымі спадарожнікамі стануць поспехі ў той высакароднай працы, якой вы прысвяцілі жыццё, і асабісты дабрабыт, спакой і шчасце ў сем’ях.

Гутарыў Сяргей АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене