Дробныя бытавыя паслугі: попыт ёсць, чакаем прапаноў

27 ноября 2014 11:20

Пару гадоў таму па просьбе адной адзінокай жанчыны на старонках газеты была паднята праблема аказання насельніцтву дробных бытавых паслуг накшталт замены замка ў дзвярах, свідравання дзіркі ў сцяне і г. д. Нічым дапамагчы грамадзянцы тады не атрымалася, падобныя работы афіцыйна ніхто не выконваў. І вось нядаўна ў рэдакцыю зноў паступіла тэлефанаванне:

— Я бачу на старонках газеты шмат рэкламы самых разнастайных паслуг, але не ведаю, да каго мне звярнуцца, каб павесілі карніз. Жыву адна, папрасіць мне няма каго. Што рабіць мне і такім, як я?

Сапраўды, сярод шматлікіх фірмаў, якія рэкламуюцца на старонках газеты, няма ніводнай, якая прапаноўвала б падобнага роду паслугі. Таму грамадзянцы застаецца хіба што патэлефанаваць наўздагад да таго, хто займаецца выкананнем работ, блізкіх па характары да сталярных, і паспрабаваць дамовіцца ў індывідуальным парадку. Напрыклад, у таго, хто рамантуе мэблю або манціруе падвясную столь, абавязкова знойдуцца дрыль, малаток і набор адвёртак, каб павесіць карніз.

У сваю чаргу прыватным фірмам і дзяржаўным арганізацыям накшталт камунгаса або прадпрыемства бытавога абслугоўвання мэтазгодна ўвесці падобныя работы ў пералік паслуг. Або, калі хтосьці іх ужо ўвёў, прарэкламаваць усімі даступнымі метадамі — праз СМІ, дошкі аб’яў, інфармацыйныя стэнды ва ўстановах і гандлёвых кропках. Нават калі попыт будзе невялікі, усё роўна лішні радок у спісе паслуг есці не просіць, а калі-небудзь нават і наадварот — прынясе прыбытак.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Дробныя бытавыя паслугі: попыт ёсць, чакаем прапаноў, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Дробныя бытавыя паслугі: попыт ёсць, чакаем прапаноў ”

  1. Евгений , 10 декабря 2014 , 20:35

    Строитель, могу с этим вопросом помочь. 80257340746.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. Мария , 27 ноября 2014 , 21:04

    Чаще всего у тех бабуль, которые живут одни, есть дети, внуки, а то и правнуки, которые вполне себе благополучно живут, забыв о том, что у бабушек тоже существую карнизы… Это ведь тоже проблема. Напишите и об этом, может, кто и пошевелится в помощи своим близким родственникам.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене