Людзі, якія дораць цяпло і спачуванне

5 января 2015 9:19

Кожны з нас з’яўляўся сведкам, калі падчас віншавання юбіляраў гучалі пажаданні жыць да ста гадоў, а то і болей — па два-тры ўжо аджытыя тэрміны.  Канешне, словы гаворацца ў такія хвіліны ад шчырага сэрца. Але ці задумваемся мы, ці лёгка жыць чалавеку ў састарэлым узросце? Добра, як побач дзеці, унукі. А калі яны жывуць далёка і добра, калі завітаюць разы два, а то і меней, на месяц?

Тыя, хто спрабаваў угаварыць старых бацькоў перабрацца хаця б узімку ў горад, ведаюць, як нялёгка гэта зрабіць. Прыкіпаюць старыя да сваіх старэнькіх хатак, дзе прайшлі іх маладыя гады, нарадзіліся і выраслі дзеці, і ні з месца.  Не дапамагаюць ні ўгаворы, ні слёзы, ні абурэнне блізкіх на іх непаслухмянасць. Праўду кажуць людзі — стары, як малы. Таму і догляд за імі патрабуецца адпаведны. У такіх выпадках на дапамогу прыходзяць работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Талачынскага раёна.

Да кожнага  адзінокага   састарэлага, ці які мае родных, але вымушаны жыць адзін, прыходзяць сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. Шэраг іх абавязкаў даволі шырокі —  закупіць і даставіць прадукты, лекі на дом, аплаціць камунальныя паслугі, нанасіць дроў у хату, дапамагчы прыбрацца ў доме,  аддаць бялізну ў  пральню і забраць назад, калі трэба, снег пачысціць на двары, заказаць, каб паліва завезлі… А вось калоць дровы ў Талачыне дапамагаюць сацыяльныя работнікі Сяргей Яўгенавіч Філонаў, які ўжо гадоў каля васьмі працуе ў цэнтры, і нядаўна прыйшоўшы на работу Валерый Валер’евіч Атлякоў.

Да сваіх падапечных сацыяльныя работнікі даходзяць у любую пару года, у любое надвор’е, не зважаючы часам на сваё самаадчуванне. Бо як жа без іх абыдуцца старыя? Колькі тона-кіламетраў на рахунку тых, хто працуе  ў службе па 15 і болей гадоў, ніхто, напэўна, не падлічваў. Не задумваліся аб гэтым і Яўгенія Аляксееўна Ракавец і Ала Яўгенаўна Быкава. Яны   прыйшлі ў канцы 90-х гадоў на работу ў сацыяльную службу, дзе працуюць і зараз. Прывыклі да  сваіх падапечных, уцягнуліся, нягледзячы на цяжкасці. Напрыклад, Яўгенія Аляксееўна абслугоўвае семярых, а Ала Яўгенаўна —дзесяцярых пажылых. Сярод іх і асобы, якім споўнілася болей за 80 год, некаторым — па 90 і болей. Былі і ёсць ляжачыя, якія самі не могуць дапамагчы сабе. Вось да такіх даводзіцца наведвацца не два разы на тыдзень, а амаль што кожны дзень. Ала Яўгенаўна Быкава, напрыклад, заглядвае да адной жанчыны нават у выхадныя дні.

— Работа, канешне, нялёгкая, але і людзі, якіх мы абслугоўваем, пражылі  цяжкае жыццё. Трэба гэта разумець, — адзначыла яна.

— Для большасці гэтых людзей мы за гады работы сталі роднымі. Яны з намі дзеляцца сваімі думкамі, успамінамі, тым, што і родным не заўсёды раскажаш. Іх дзеці таксама з павагай адносяцца да нас. Абгаворваем розныя пытанні па доглядзе іх састарэлых бацькоў. Жыццё не вечнае, калі  хтосьці з іх памірае, то нас запрашаюць, як родных, — падзялілася і Яўгенія Аляксееўна.

Дарэчы, яна абслугоўвае людзей, якія жывуць у вёсцы Стары Талачын і ў пасёлку крухмальнага завода. Дабірацца прыходзіцца і ўлетку, і зімой на веласіпедзе. Гэта прывычны транспарт для сацыяльных работнікаў.

— Мяне людзі пазнаюць па веласіпедзе, — засмяялася Яўгенія. — Але цяжкія сумкі з прадуктамі на сабе ўдалечыню не пацягнеш.

Ала Яўгенаўна прыглядвае за састарэлымі з горада. Сярод іх два інваліды 1-й групы.

— Заробак у сацыяльных работнікаў невялікі. У 90-я гады было больш моладзі, цяпер яны не затрымліваюцца. Зараз адчуваем праблему з кадрамі. Большасць работнікаў дасягнула пенсіённага ўзросту, але працуюць. У вёсках, бывае, сямідзесяцігадовая бабуля дапамагае значна старэйшай. А што рабіць, калі іх двое і засталося там жыць? Таму наша надзея і апора такія, як Яўгенія Аляксееўна і Ала Яўгенаўна. Ніякіх нараканняў ці скаргаў на іх няма. У нас працуюць самаадданыя, чулыя людзі. Яны дапамагаюць не толькі ствараць неабходныя ўмовы для жыцця, але не дазваляюць застыць душы састарэлага чалавека ў адзіноце. Толькі людзі з чулым сэрцам, вялізным цярпеннем могуць рабіць  у нас, — адзначыла дырэктар цэнтра Таццяна Пятроўна Рыбачонак.

Адзінота… Самы цяжкі сацыяльна-псіхалагічны стан. Умудроныя доўгім жыццём, старыя бабулі і дзядулі валодаюць здольнасцю зразумець самыя складаныя жыццёвыя сітуацыі. Гэта вялікі дар! Але як часта мы ім карыстаемся? Большасць з іх не скар-дзяцца на свой лёс, па-дзіцячы, даверліва глядзяць на стаўшых ім роднымі  сацыяльных работнікаў. І ў гэтай даверлівасці ёсць нешта кранаючае душу. Можа, таму так блізка да сэрца і прымаюць чужыя лёсы чулыя людзі, бо ў іх за плячыма багаты вопыт жыцця.

Марыя ХМЯЛЮК.

НА ЗДЫМКУ: злева направа Т. Рыбачонак, Я. Ракавец, А. Быкава.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене