Прыдарожны сэрвіс: траса перыядычна заціхае, але непазбежна зноў абуджаецца

31 января 2015 13:16

Калі праехаць па дарозе М1 якую-небудзь сотню кіламетраў, няцяжка заўважыць, што прыдарожны сэрвіс у цэлым развіваецца. Асобныя кафэ пашыраюцца, а ў некаторых месцах будуюцца новыя.

У цяперашні час, напрыклад, на тэрыторыі нашага раёна вядзецца работа над стварэннем аднаго новага прыдарожнага кафэ (аб гэтым мы паведамлялі ў адным з нядаўніх нумароў) і над пашырэннем яшчэ двух — “Прывала” і “Шашлычнай” (усяго на трасе два кафэ з такою назваю, павялічваеца тое, што знаходзіцца бліжэй да мяжы з Крупскім раёнам). Пакуль што прыпынены работы па будаўніцтве комплексу аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу на развязцы паміж трасамі М1 і Р19, але заказчык паведаміў нам, што пасля вырашэння ўсіх праблемных пытанняў будаўніцтва адновіцца (абмяркоўваць гэтую тэму больш дэтальна на цяперашнім этапе мы палічылі немэтазгодным, тым больш што размова магчымая толькі па тэлефоне, бо заказчык знаходзіцца ў Жодзіне).

На тэрыторыі Крупскага раёна пару месяцаў таму завершаны будаўніча-рамонтныя работы на аўтазапраўцы. Амаль адразу на ўездзе ў Барысаўскі раён каля трасы пастаўлены павільён для будучага прыдарожнага кафэ ў раёне вёскі Мужанка. Прыклады можна працягваць.

Праўда, наведаўшы 23 студзеня некаторыя аб’екты ў нашым раёне, мы прыйшлі да высновы, што апошнім часам у прыдарожным бізнесе назіралася зацішша. Толькі каля “Шашлычнай” стаялі дзве фуры, каля астатніх кафэ — ніводнага транспартнага сродку, акрамя аўтамабіляў гаспадароў ці персаналу, і ніводнага следу на снезе, поўная цішыня і пустата. Кафэ “Дальнабойшчык” аказалася ўвогуле зачыненым, у “Прывале” (на здымку) у адказ на нашае пытанне аб тым, як ідуць справы, развялі рукамі:

— Няма машын, не ведаем, што рабіць, крызіс. Мы пашырылі сваю плошчу — зрабілі прыбудову з дадатковымі пасадачнымі месцамі, засталося дарабіць некаторыя дробязі і можна было б адчыняць яе для наведвальнікаў, а тут раптам атрымалася так, што і на ранейшыя месцы няма кліентаў, і прыбудову да ладу не давядзеш, грошай ні капейкі.

Аб праблемным станові-шчы расказаў у тэлефоннай размове і ўладальнік кафэ “Старынка” Уладзімір Валянтовіч:

— Цяпер машыны крыху пайшлі, а апошнія дзён дваццаць зусім не было, выручкі ніякай, а расходаў не пазбегнеш, утрымліваць установу патрэбна.

На змяншэнне аўтамабільнага патоку прадстаўнікі прыдарожнага сэрвісу перыядычна скардзіліся і раней. Сярод прычын называлі і змяненне сістэмы аплаты праезду па дарозе, і розныя з’явы ў сусветнай эканоміцы. Тым не менш аб’екты сэрвісу на трасе не зачыняліся, а з’яўляліся і з’яўляюцца новыя. І па-ранейшаму едуць аўтамабілі з расійскімі, казахстанскімі, польскімі, літоўскімі і іншымі замежнымі нумарамі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене