Ці паўплываюць “Дажынкі” на аўтобусныя прыпынкі?

10 февраля 2015 15:44

Жыхар вуліцы Энгельса (Талачын) прапанаваў рэдакцыі звярнуць увагу на праблему абсталявання гарадскіх аўтобусных прыпынкаў: “Я часта езджу на электрычцы і ведаю, што мне і іншым грамадзянам, якія карыстаюцца грамадскім транспартам, не абысціся без раскладу руху гарадскіх аўтобусаў. А яго ў нас няма, даводзіцца тэлефанаваць дыспетчару. Але хіба так павінна быць?”

Аб прычынах адсутнасці шыльдачак з раскладам руху дырэктар АТП №11 Кандратовіч Ю. В. 4 лютага ў тэлефоннай размове паведаміў нам наступнае:

— Шыльдачкі былі дэманціраваны ў сувязі з рэканструкцыяй вуліцы, калі праводзіўся рамонт праезнай часткі, тратуараў і пунктаў прыпынку. У цяперашні час на некаторых пунктах прыпынку ёсць павільёны, на некаторых няма, адпаведна няма дзе павесіць расклады, але мы павесім іх — дзесьці ў павільёне, дзесьці проста на слупе, спачатку часовыя, на паперы ў файлах, а ў перспектыве і пастаянныя.

Канечне, пажадана было б, каб расклады павесілі ўжо даўно, не трэба чакаць, пакуль людзі пачнуць скардзіцца, так што ў дадзеным выпадку можна гаварыць аб недапрацоўцы аўтапарка.

Дарэчы, у той жа дзень мы пацікавіліся ў аддзеле архітэктуры райвыканкама перспектывамі замены старых і ўстаноўкі новых павільёнаў на аўтобусных прыпынках у горадзе. У канцы вуліцы Энгельса стаіць бетонны павільён (на здымку), насупраць былой тэкстыльнай фабрыкі — зусім ніякага, каля перасячэння з вуліцаю Камсамольскаю — драўляны навес… Словам, з улікам таго, што ў горадзе пройдуць абласныя “Дажынкі”, карціна атрымліваецца не вельмі прывабная. Пакуль што, адказалі нам у аддзеле архітэктуры, адзін прадпрымальнік устанавіў новы павільён насупраць Дома культуры, яшчэ адзін падаў заяўку на замену павільёна насупраць пошты, у бліжэйшы час яна будзе вывучана. І на цяперашнім этапе гэта ўсё, пра якія-небудзь іншыя змены пакуль што гаворка не вядзецца.

Сяргей АБРАМОВIЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Проект программы социально-экономического развития Республики Беларусь

Сбор предложений по изменению Конституции

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Февраль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram