У аснове поспеху Насці Лындавай — любоў да роднай мовы і старанная праца

20 февраля 2015 14:26

Насця Лындава — вучаніца 10 класа Коханаўскай сярэдняй школы. Сёлета яна заняла трэцяе месца на абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры.

Асэнсаваная цяга да паглыбленага вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў Насці ўзнікла яшчэ ў пятым класе, калі гэтыя прадметы ў яе пачала выкладаць настаўніца Жанна Леанідаўна Бераснякова. Яна разгледзела ў дзяўчынкі схільнасць да філалагічных дысцыплін і пачала займацца з ёй дадаткова, рыхтаваць да ўдзелу ў раённых і абласных прадметных алімпіядах. І, як бачна, гэта прынесла плён. У мінулым годзе Насці таксама прапаноўвалі прыняць удзел у абласной алімпіядзе, аднак з-за хваробы гэта яна зрабіць не змагла.

Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Дзяўчынка паспявае добра вучыцца ў школе мастацтваў па класе фартэпіяна, у школе па розных прадметах. Упершыню ў гэтым навучальным годзе прымала ўдзел у раённай алімпіядзе па грамадазнаўстве, заняла другое месца.

— Насця — таленавітая, працаздольная і вельмі начытаная вучаніца, — кажа Жанна Леанідаўна. — Яна мае трывалую вучэбную базу. З ёй цікава размаўляць, бо разважае як ужо дарослы чалавек. Вылучаецца сярод сваіх аднагодкаў філасофскім поглядам, умее аналізаваць, рабіць высновы, мае асабісты пункт гледжання. Шмат ведае пра родную мову, беларускіх літаратараў і працягвае паглыбляць свае веды ў школьнай бібліятэцы і з дапамогаю інтэрнэту.

Дзякуючы сваёй настойлівасці, высокай канцэнтрацыі ўвагі і вялікаму жаданню перамагчы з лёгкасцю справілася з шэрагам лінгвістычных і літаратурных заданняў, сярод якіх былі, напрыклад, вызначэнне стылю і жанру тэксту, напісанне водгуку, вуснае выказванне і іншыя.

— Тое, што Насця адзі-ная ў раёне вярнулася з абласных алімпіяд з узнагародай менавіта па беларускай мове, адметна і сімвалічна, — працягвае настаўніца. — Добра, што ёсць яшчэ дзеці, якія ёй цікавяцца. Мы жывём у рускамоўным асяродку, у штодзённым жыцці вакол нас  гучыць у асноўным руская мова, беларуская ж з’яўляецца фактычна замежнаю для нашых вучняў, аднак на яе вывучэнне даецца менш гадзін, чым на вывучэнне англійскай, нямецкай. Таму ў святле гэтай сітуацыі мая галоўная мэта — навучыць дзяцей паважаць і любіць роднае слова.

— Як адбывалася падрыхтоўка да алімпіяды, з якімі цяжкасцямі вам давялося сутыкнуцца?

— З самага пачатку навучальнага года рыхтавалася даволі сур’езна, — расказвае Насця. — Выконвала алімпіядныя заданні розных гадоў, якія толькі змагла знайсці ў розных крыніцах, чытала беларускую літаратуру. Карысталася інтэрнэтам, дапаможнікамі, распрацоўвала тэмы вуснага выказвання. Разам з настаўніцай мы знайшлі многа цікавых момантаў, якія не ведалі раней па гісторыі мовы, мовазнаўстве.

Алімпіяда праходзіла на працягу пяці дзён. Былі і нечаканасці, складанасці. Выходзячы з аўтобуса, я ўпала на чамаданы. На вусным выказванні выцягнула першы білет і таму вельмі хвалявалася, бо не бачыла, як выступаюць іншыя, не мела аб гэтым уяўлення. Прыемным момантам стаў максімальны бал за водгук сярод усіх 28 удзельнікаў.

— Як лічыш, у чым сакрэт твайго поспеху?

— Беларуская мова — мой любімы прадмет. Яна падабаецца мне сваімі адценнямі слоў, мілагучнасцю. Імкнуся як мага больш прымяняць яе на практыцы, размаўляць па-беларуску з субяседнікамі. Нават калі праходзіла алімпіяда, пяць дзён мы размаўлялі паміж сабой толькі па-беларуску, каментавалі тэлеперадачы, тэлефанавалі родным. Ды і з настаўніцай на занятках сумна не бывае.

Насця добра размаўляе не толькі на беларускай мове, у яе яшчэ выклікае цікаўнасць і англійская. З 9 класа пачала задумвацца аб будучай прафесіі. Жадала стаць перакладчыкам, аднак цяпер пачала сумнявацца ў гэтым выбары. Марыць на наступны год зноў прыняць удзел у абласной алімпіядзе па беларускай мове, а для гэтага кожны дзень займаецца дадаткова.

Юлія КАПРАНАВА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене